Фуміё Дэмура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дэмура Фуміё (нарадзіўся ў Ёкагама, Японія 15 верасьня 1938) — японскі майстар і настаўнік баявых мастацтваў, 9 Дан Shito-ryū , мае званьне Сіхан.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 8 гадоў ён пачаў вывучаць баявыя мастацтвы і прыступіў да трэніровак пад кіраўніцтвам Сакагамі Рюсё ў Shito-ryū Itosu Kai karate, калі яму было 12. Дэмура атрымаў 1-ы Дан чорны пояс ў 1956 годзе і выйграў East Japan Karate Championship ў 1957 годзе. У пачатку 1958 Дэмура пачаў падрыхтоўку ў кобудо, у стылі акінаўскай падрыхтоўкі (a style of Okinawan weapons training), пад кіраўніцтвам сэнсэя Taйрa Сінкэн. Дэмура славіцца сваімі здольнасьцямі ў якасьці інструктара па зброі і тым, што вучыў вядомых актораў баявым мастацтвам, такіх як Брус Лі. У 1965 годзе разам з Dan Ivan, Дэмура прыехаў у Злучаныя Штаты, каб выкладаць і садзейнічаць распаўсюджваньню стылю Shito-ryū Karate.

У наступныя гады Дэмура атрымаў міжнароднае прызнаньне са сваімі наватарскімі дэманстрацыямі баявых мастацтваў у паўднёвай Каліфорніі і Лас-Вегасе. Ён таксама стаў галоўным інструктарам Shito-ryū Itosu Kai USA. Падчас свайго знаходжаньня ў Лас-Вегасе ён навучаў Стывэна Сыгала.

Дэмура атрымаў шматлікія ўзнагароды і быў прызнаны амэрыканскімі і міжнароднымі згуртаваньнямі баявых мастацтваў. У 2005 годзе ён адзначыў свой 40-ы год у Злучаных Штатах у якасці майстра і настаўніка баявых мастацтваў. Genbu Kai International аддзяліўся ад Itosu Kai International ў 2003 годзе. У цяперашні час ён зьяўляецца прэзыдэнтам і галоўным інструктарам Shito-ryū Genbu Kai International.

Дэмура жыве ў Паўднёвай Каліфорніі, але праводзіць большую частку свайго часу ў турах (у ЗША і за мяжой) у якасьці настаўніка і афіцыйнага госьця. Ён навучае каратэ студэнтаў у многіх штатах ЗША і больш чым у 24 краінах. Нягледзячы на тое, што ён пражыў у Злучаных Штатах больш за 40 гадоў, Дэмура застаецца японскім грамадзянінам, але вельмі добра гаворыць па-ангельску. Ачуняўшы ад невялікіх праблем з сэрцам, ён доўгі час вандраваў па сьвеце, наведваючы Genbu-Kai dojos, праводзячы сэмінары па каратэ і кабудо і здымаючыся ў фільмах.