Фолклэндзкая вайна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фолклэндзкая вайна
Argentine soldiers in Stanley following the invasion
Дата: 2 красавіка — 14 чэрвеня 1982
Месца: Фолклэндзкія астравы, Паўднёвая Георгія
Вынік: перамога Вялікабрытаніі
Супернікі
Вялікабрытанія ВялікабрытаніяАргентына Аргентына
Камандуючыя
Страты
  • 255 забітыя, 775 параненыя, 115 палоненыя
  • 2 эскадраныя мінаносцы, 2 фрэгаты, 2 дэсантныя караблі, 1 кантэйнэравоз
  • 24 верталёты, 10 зьнішчальнікаў, 1 бамбавік
  • 633 забітыя, 1657 параненыя, 11 313 палоненыя
  • 1 крэйсэр, 1 падводная лодка, 4 грузавыя караблі, 2 патрульныя караблі, 1 вайсковы траўлер
  • 25 верталётаў, 35 зьнішчальнікаў, 2 бамбавікі, 4 грузавыя самалёты, 25 контрапартызанскіх летакоў, 9 трэніровачных самалётаў
  • 16 аргентынскіх цывільных маракоў забітыя
  • 3 цывільныя забітыя

Шаблён:Бітвы Фолклэндзкай вайны Фо́лклэндзкая вайна́ (па-ангельску: Falklands War, па-гішпанску: Guerra de las Malvinas) — неабвешчаная вайна між Аргентынай і Вялікабрытаніяй цягам дзесяці тыдняў 1982 року. Узброены канфлікт адбываўся за кантроль над залежнымі тэрыторыямі Вялікабрытаніі ў паўночнай Атлянтыцы: Фолклэндзкімі астравамі ды залежнымі ад іх Паўднёвай Георгіяй і Паўднёвымі Сэндвічавымі астравамі.

Канфлікт распачаўся 2 красавіка нападам і акупацыяй Фолклэндзкіх астравоў Аргентынай. Наступнага дня была акупаваная Паўднёвая Георгія, якая таксама належала Вялікабрытаніі. 5 красавіка брытанскі ўрад выправіў да астравоў вайсковую флятылію на супрацьстаяньне з аргентынскім флётам ды авіяцыяй, а пасьля правёў высадку вайскоўцаў на астравох. Канфлікт цягнуўся 74 дні і скончыўся капітуляцыяй Аргентыны 14 чэрвеня ды вяртаньнем астравоў пад уладу Брытаніі. У часе вайны загінулі 649 аргентынскіх, 255 брытанскіх вайскоўцаў і тры фолклэндцы.

Канфлікт стаў кульмінацыйным пунктам у працяглай спрэчцы за кантроль над тэрыторыямі. Аргентына настойвала (і працягвае дагэтуль), што астравы зьяўляюцца ейнымі ўладаньнямі, таму свае дзеяньні аргентынскі ўрад называў вяртаньнем уласнай тэрыторыі. Брытанскі ўрад расцаніў гэтыя дзеяньні як уварваньне на тэрыторыю, якая зьяўлялася кароннай з 1841 року. Насельнікі Фолклэндаў, пераважна нашчадкі брытанскіх пасяленцаў, падтрымалі брытанскую ўладу. Ніводная зь дзяржаваў не абвяшчала вайну афіцыйна, аднак абодва бакі назвалі астравы зонай баявых дзеяньняў.

Канфлікт аказаў значны ўплыў на абедзьве краіны, стаўшы тэмай шматлікіх кнігаў, артыкулаў, фільмаў і песьняў. У Аргентыне ўварваньне ўзьняло нацыянальны дух, аднак капітуляцыя спрычыніла масавыя пратэсты супраць кіроўнага вайсковага ўраду і прысьпешіла ягонае падзеньне. Брытанскі кансэрватыўны ўрад на хвалі посьпеху ўзмацніў сваю падтрымку на выбарах у наступным годзе.

Дыпляматычныя стасункі між Аргентынай і Вялікабрытаніяй былі адноўленыя ў 1989 року пасьля супольнай сустрэчы ў Мадрыдзе, аднак абодва бакі засталіся на ранейшых пазыцыях што да прыналежнасьці Фолклэндзкіх астравоў. У 1994 року аргентынскія тэрытарыяльныя памкненьні былі дададзеныя ў Канстытуцыю.

Шаблён:Фолклэндзкая вайна Шаблён:Фолклэндзкія астравы