Ф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Літара кірыліцы Ф
Фф
Выява
  С Т У Ў Ф Х Ц Ч Џ  
Беларускі альфабэт:
 С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш 
У лацінцы F · f
Зьвесткі
Тып асноўная кірыліца, альфабэтны;
Гук [f], [ɸ]
Кадаваньне
Назва ў Юнікодзе cyrillic capital letter ef
cyrillic small letter ef
Юнікод Ф: U+0424
ф: U+0444
HTML Ф‎: &#1060, &#x424
ф‎: &#1092, &#x444
UTF-16 Ф‎: 0x424
ф‎: 0x444
URL-код Ф: %D0%A4
ф: %D1%84
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Ф, ф (эф; курсіў: Ф ф) — 23-я літара беларускага кірылічнага альфабэту. Выкарыстоўваецца таксама ў ва ўсіх славянскіх кірылічных альфабэтах (21-я ў баўгарскім, 22-я ў расейскім, 25-я ў сэрбскім і ўкраінскім, 26-я ў македонскім) і ў пісьмовасьцях некаторых неславянскіх народаў.

У стара- і царкоўнаславянскім альфабэтах носіць назву «фрътъ» (ст.-сл.) або «фертъ» (ц.-сл.). Назва гэтага знаку няясная, але некаторыя дасьледнікі думаюць, што вытокі "Ферт» гукапераймальныя, падобны гук выдаюць коні «Ф-ррр», бо гук [ф] у старажытнаславянскай мове быў зусім чужы, і немагчыма было падабраць славянскае слова з « ф ». (φερτ-ός з грэцкае азначае прыўнесеных звонку). У кірыліцы звычайна лічыцца 22-ой паводле парадку і выглядае як ; у глаголіцы паводле ліку 22-я і мае выгляд . У абодвух альфабэтах лікавае значэньне — 500. Як паходжаньне кірылічнай, так і глагалічнага літараў — грэцкая літара фі (Φ, φ).

Лічбавае значэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Ф мае лічбавае значэньне — 500.