Уладзімер Хільмановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Хільмановіч
Уладзімер Іванавіч Хільмановіч
Дата нараджэньня 6 красавіка 1967(1967-04-06) (57 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналіст, гісторык
Месца працы
Сайт www.facebook.com/zprava

Уладзі́мер Хільмано́віч (нар. 6 красавіка 1967 году, в. Каменка Шчучынскага раёну) — беларускі гісторык, журналіст.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1984 годзе на выдатна скончыў Ракавіцкую сярэднюю школу. З 1984 па 1991 гады вучыўся на гістарычным факультэце Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Паводле адукацыі — гісторык, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплінаў. З чэрвеня 1985 па чэрвень 1987 году служыў у савецкім войску.

З 1991 па 1998 гг. працаваў настаўнікам у СШ №20 Горадні, навуковым супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага музэю гісторыі рэлігіі і мэтадыстам Гісторыка-мэмарыяльнага цэнтру аддзелу культуры Гарадзенскага гарвыканкаму. У 1998 годзе скончыў асьпірантуру пры катэдры тэорыі і гісторыі беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (спэцыялізацыя — канфэсійная гісторыя). У 1997—1998 гадах працаваў на Гарадзенскім абласным тэлебачаньні.

Аўтар і распрацоўнік, кіраўнік шэрагу адукацыйных праектаў, сурэдактар сэрыі брашураў для настаўнікаў «Праз адукацыю — да грамадзянскай супольнасьці» (выйшла 10 кніг, Шчэцін, 2001—2006), адзін з аўтараў і рэдактараў кнігі «Białoruskie wędrówki», аўтар шматлікіх аналітычных публікацыяў. Актыўны дзеяч грамадзка-палітычнага руху з 1987 году. Адзін з заснавальнікаў першай у Заходняй Беларусі моладзевай грамадзкай арганізацыі «Заходне-Беларускае згуртаваньне моладзі» (1989). Стаяў ля вытокаў стварэньня Гарадзенскай асацыяцыі маладых навукоўцаў «Віт» (1995), Гарадзенскага рэгіянальнага цэнтру інфармацыйнай падтрымкі грамадзкіх ініцыятываў «Трэці сэктар» (1996), адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускага краязнаўчага таварыства імя Тодара Нарбута і іншае.

У 2000—2003 гадах — намесьнік старшыні Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі БАЖ. Сябра ГА Беларуская асацыяцыя журналістаў, Міжнароднай асацыяцыі журналістаў і Асацыяцыі спартовай прэсы Рэспублікі Беларусь. Друкаваўся ў газэтах «Літаратура і мастацтва», «Гродзенская праўда», «Футбол Беларуси», «Прессбол», «Пагоня» (цягам 9 гадоў), «Наша Ніва», «Биржа информации» і іншых. Быў сувыдаўцом інфармацыйна-аналітычнага бюлетэня «Свой Лад» (2002—2004). З 2004 году стала друкуецца ў беластоцкай газэце «Ніва» і на інтэрнэт-сайтах. Аўтар Беларускага календара-даведніка (Вільня, 2007)[1].

З чэрвеня 2008 году вядзе перадачы «Беларускае золата», «Імёны Гародні» і «Краязнаўчыя кропкі» на радыё «Рацыя» (Беласток)[2].

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сяргей Астраўцоў (22 кастрычніка 2007) Беларускі каляндар на кожны дзень Грамадзтва. Радыё «Свабода»Праверана 1 студзеня 2013 г.
  2. ^ Хільмановіч Уладзімер Беларускія аўтары. Kamunikat.orgПраверана 1 студзеня 2013 г.