Удынэзэ Ўдынэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Удынэзэ
Поўная назва Udinese Calcio SpA
Заснаваны 1896
Горад Удынэ, Італія
Стадыён Стадыё Фрыўлі
Умяшчальнасьць: 25 000
Прэзыдэнт Франка Салдаці[d]
Кіраўнік Джампаолё Поцца[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2022—2023 12 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
udinese.it (італ.)​ (анг.)

«Удынэзэ» (па-італьянску: Udinese Calcio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Ўдынэ. Клюб быў заснаваны ў 1896 годзе, такім чынам зьяўляючыся другім найстарэйшым клюбам у Італіі пасьля «Джэноа».

Традыцыйная хатняя форма каманды ёсьць кашуля ў чорна-белую палоску, чорныя шорты й белыя шкарпэткі. Клюб гуляе на «Стадыё Фрыўлі», які здольны зьмясьціць 41 652 заўзятараў, хоць у цяперашні час гэты паказчык абмяжоўваецца да 30 900. Клюб мае сваё лічбавае тэлебачаньне, якое вяшчае ў рэгіёне Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія. Клюб мае вялікую колькасьць прыхільнікаў ва Фрыўлі й прылеглых раёнах.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Удынэзэ» быў заснаваны ў 1896 годзе годзе як частка Ўдынэскага грамадзтва гімнастыкі й фэхтаваньня. У сваім першым годзе, клюб перамог у розыгрышы трафэю «Torneo FNGI» ў Трэвіза зьбіўшы «Фэрару» зь лікам 2:0, аднак гэты тытул не прызнаецца ў якасьці афіцыйнага.

5 ліпеня 1911 году некаторыя гімнасты «Ўдынэзэ» на чале зь Люіджы Даль Дана, заснавалі клюб «Удынэзэ», які далучыўся да Італьянскай фэдэрацыі футболу. Новая каманда дэбютавала ў таварыскім матчы супраць «Ювэнтус Пальманова», і перамагла зь лікам 6:0.

Толькі ў 1912—1913 гадох «Удынэзэ» ўпершыню прыняў удзел у чэмпіянаце пад эгідай італьянскай футбольнай асацыяцыі. У гэтым годзе яны былі залічаны ў турнір «Campionato Veneto di Promozione», які складаўся ўсяго з трох камандаў (астатнімі былі «Пэтрарка» й «Падуя»). З двума перамогамі супраць «Падуі» (3:1 і 5:0), Удынэзэ скончыў турнір на другім месцы, прапусьціўшы наперад «Пэтрарку» й прабіўшыся, такім чынам, у лігу «Prima Categoria». У «Prima Categoria», Удынэзэ ня здолеў выйсьці на нацыянальны ўзровень.

1920-я гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон 1920—1921 гадоў, які скончыўся для клюбу няўдала ў «Eliminatoria Veneta», быў незабыўны, бо менавіта ў ім за клюб дэбютаваў Джына Бэльлёта, які па-ранейшаму зьяўляецца гульцом, які адгуляў найбольшую колькасьць сэзонаў за клюб, то бок 17. У 1922 годзе, «Удынэзэ», скарыстаўшыся адсутнасьцю мацнейшых на той час клюбаў краіны ў розыгрышу першага Кубка Італіі, дасягнуў фіналу нацыянальнага кубка, дзе саступіў клюбу «Вада» зь лікам 1:0. У лізе, тым годам, «Удынэзэ» заняў другое месца ў сваёй кваліфікацыйнай групе «Girone Eliminatorio Veneto», што дазволіла яну застацца ў вышэйшым дывізіёне на наступны сэзон, нягледзячы на рэфармаваньне чэмпіянату, якое прывяло да скарачэньня колькасьці камандаў.

Сэзон 1922—1923 гадоў быў катастрафічным для клюбу, бо яны занялі ў сваёй групе апошняй месца й вылецелі ў другі дывізіён. Да таго ж каманда рызыкавала ў 1923 годзе быць ліквідаванай з-за запазычанасьці. 24 жніўня 1923 году клюб «Удынэзэ» быў вылучаны з «Удынэзэ Фрыўлі», і клюб быў вымушаны стварыць бюджэт. На шчасьце, уся пазыка была выплачаная прэзыдэнтам клюбу Алясандра Дэль Торса пасьля продажу ім некаторых сваіх карцінаў. Такім чынам клюб здолеў заявіцца ў другі дывізіён, у якім у выніку заняў чацьвёртае месца на наступны год.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Італіі Бр Марка Сыльвэстры 1991
2 Сьцяг Ірляндыі ПА Фэсьці Эбасэле 2002
4 Сьцяг Славеніі ПА Сандзі Лоўрыч 1998
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Аер Сарага 1999
7 Сьцяг Нігерыі Нап Айзэк Саксэс 1996
9 Сьцяг Ангельшчыны Нап Кінан Дэйвіс 1998
10 Сьцяг Гішпаніі Нап Жэрар Дэўляфэў 1994
11 Сьцяг Бразыліі ПА Ўолес 1995
12 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Асан Камара 1994
13 Сьцяг Партугаліі Аб Жуан Фэрэйра (ар. Ўотфард) 2001
14 Сьцяг Ірляндыі Аб Джэймз Абанква 2004
16 Сьцяг Харватыі Аб Антоніё Тыквіч 2004
17 Сьцяг Італіі Нап Лярэнца Люка (ар. Піза) 2000
18 Сьцяг Аргентыны Аб Нэўэн Пэрэс 2000
19 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Кінгсьлі Эгізыбу 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Бразыліі Нап Брэнэр 2000
23 Сьцяг Камэруну Аб Энзо Эбос 1999
24 Сьцяг Сэрбіі ПА Лазар Самарджыч 2002
26 Сьцяг Францыі Нап Флярыян Тавэн 1993
27 Сьцяг Бэльгіі Аб Крыстыян Кабасэле 1991
29 Сьцяг Славеніі Аб Яка Біёл 1999
30 Сьцяг Аргентыны Аб Ляўтара Джанэцьці 1993
31 Сьцяг Даніі Аб Томас Крыстэнсэн 2002
32 Сьцяг Аргентыны ПА Мартын Паера 1998
33 Сьцяг Зімбабвэ Аб Джордан Зэмура 1999
37 Сьцяг Аргентыны ПА Рабэрта Пэрэйра (капітан) 1991
40 Сьцяг Нігерыі Бр Мадука Акое 1999
79 Сьцяг Славеніі ПА Давід Пэйчыч 2007
93 Сьцяг Італіі Бр Даніеле Падэльлі 1985

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]