Трафаляксіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трафаляксіс паміж мурашамі віду Oecophylla longinoda.

Трафаляксіс (ад грэц. τροφή — ежа, грэц. ἄλλαξις — абмен) — абмен ежай і вылучэньнямі залозаў, назіраецца паміж асобінамі грамадзкіх жывёл, як то пчол, мурашак, тэрмітаў. Трафаляксіс гуляе вялікую ролю ў перадачы інфармацыі ад адной асобіны да іншай, у кансалідацыі розных сувязяў унутры папуляцыі. Тэрмін прапанаваў Ўільям Ўілер у 1918 годзе.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)