Тарнопальскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
замак
Тарнопальскі замак
укр. Тернопільський замок
Краіна Украіна
Месцазнаходжаньне Тарнопаль
Каардынаты 49°34′ пн. ш. 25°36′ у. д. / 49.567° пн. ш. 25.6° у. д. / 49.567; 25.6Каардынаты: 49°34′ пн. ш. 25°36′ у. д. / 49.567° пн. ш. 25.6° у. д. / 49.567; 25.6
Дата заснаваньня 1540
Будаваньне 15401548 гады
Статус Помнік архітэктуры нацыянальнага значэння Украіны[d]
Тарнопальскі замак на мапе Ўкраіны
Тарнопальскі замак
Тарнопальскі замак
Тарнопальскі замак
Тарнопальскі замак на Вікісховішчы

Тарнопальскі замак (па-ўкраінску: Тернопільський замок) — замак ва ўкраінскім горадзе Тарнопалі, пабудаваны ў 1540—1548 гадох. У наш час ад замку захаваўся толькі палац.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замак быў узьведзены ў 1548 годзе з мэтай абароны паўднёвых граніцаў Рэчы Паспалітае ад нападаў крымскіх татараў. У XVII стагодзьдзі фартэцыйныя ўмацаваньні ўяўлялі сабой прастакутнік, з аднаго боку якога быў глыбокі роў і вал з дубовым частаколам, а з другога — шутчная сажалка. На адрогах валу стаялі дзьве абарончыя вежы з байніцамі. Уехаць у замак можна было праз каменную браму з пад’ёмным мастом на ланцугах. Замак неаднаразова зьведаў напады татараў, а ў 1675 годзе быў спалены, пасьля чаго доўгі час прастаяў у зруйнаваным стане.

У XVIII стагодзьдзі быў адноўлены палац, які выкарыстоўваўся для розных мерапрыемстваў. У XIX стагодзьдзі тагачасны ўладар гораду Ф. Карытоўскі перабудаваў замак у палац, зьнішчыўшы рэшткі фартыфікацыйных умацаваньняў.

Падчас Першай сусьветнай вайны, у 1917 годзе, замак быў спалены расейскімі войскамі, якія пакідалі горад. Палац быў адноўлены ў 1931 годзе, але падчас Другой сусьветнай вайны, у красавіку 1944 году, зноў зруйнаваны. У 1956 годзе замак быў зноў адбудаваны.

Тарнопальскі замак у культуры і мастацтве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акварэль Напалеона Орды

Тарнопальскі замак — сымбаль Тарнопалю і ягоны найстарэйшы будынак. З 1992 году выява замку прысутнічае на гербе гораду.

Першая акварэльная выява замку належыць беларускаму мастаку Напалеону Орду (1870-я гады, захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Кракаве, Польшча).

Пра Тарнопальскі замак напісалі вершы[1] мясцовыя паэты Любамір Гардэцкі, Алег Герман, Тацяна Лучка.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бойко В., Дуда І. Тернопільський замок (Старий замок) // Тернопільський енциклопедичний словник : у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін. — Тернопіль : Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2008. — Т. 3 : П — Я. — С. 426—427. — ISBN 978-966-528-279-2.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]