Сігулдзкі сярэднявечны замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
замак
Сігулдзкі сярэднявечны замак
лат. Siguldas viduslaiku pils
Краіна Латвія
Месцазнаходжаньне Сігулда
Каардынаты 57°09′56″ пн. ш. 24°50′58″ у. д. / 57.16556° пн. ш. 24.84944° у. д. / 57.16556; 24.84944Каардынаты: 57°09′56″ пн. ш. 24°50′58″ у. д. / 57.16556° пн. ш. 24.84944° у. д. / 57.16556; 24.84944
Заснавальнік Вэна фон Рорбах
Першае згадваньне 1207
Дата заснаваньня 1207
Будаваньне 12071209 гады
Статус нацыянальны архітэктурны помнік Латвіі[d][1]
Сігулдзкі сярэднявечны замак на мапе Латвіі
Сігулдзкі сярэднявечны замак
Сігулдзкі сярэднявечны замак
Сігулдзкі сярэднявечны замак
Сігулдзкі сярэднявечны замак на Вікісховішчы

Сігулдзкі сярэднявечны замак (па-латыску: Siguldas viduslaiku pils), вядомы ў сярэднявеччы як замак Зэгевольд — адзін з замкаў у Сігулдзе, Латвія, пабудаваны крыжакамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замак быў пабудаваны ў 1207—1209 гадох, па загадзе магістра Ордэну мечаносцаў Вэна фон Рорбаха на тэрыторыі аднаго з былых ліўскіх паселішчаў на беразе ракі Гаўі. У 1345 годзе замак быў часова захоплены Вялікім князям Літоўскім Альгердам. У 1558 годзе быў пашкоджаны войскам Івана Жахлівага. З 1562 году ў складзе Інфлянтаў.

Падчас Вайны Рэчы Паспалітай са Швэцыяй моцна пашкоджаны. У 1627 годзе швэдзкі кароль Густаў II Адольф перадаў замак у валоданьне Аксэля Ўксэншэрны. Падчас Вялікай Паўночнай вайны замак быў канчаткова разбураны. Пасьля яе — ужо ў складзе Расейскай імпэрыі — замак зьмяніў некалькі гаспадароў, і ў рэшце рэшт, перайшоў ва ўладаньне роду фон Борхаў. У другой палове XIX стагодзьдзя гаспадыней замку становіцца Вольга Крапоткіна (у дзявоцтве фон Борх), і празь яе замак перайшоў да роду Крапоткіных, якія валодалі ім да абвяшчэньня незалежнасьці Латвіі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Latvijas Vēstnesis (латыс.)Latvijas Vēstnesis, 1993.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]