Сёдэртэлье

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сёдэртэлье
швэдз. Södertälje
Выгляд на Сёдэртэлье з мосту Сальтшэбрун
Выгляд на Сёдэртэлье з мосту Сальтшэбрун
Герб Сёдэртэлье
Дата заснаваньня: 1300
Краіна: Швэцыя
Лэн: Стакгольм
Камуна: Сёдэртэлье
Плошча: 25,84 км²
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 70 777 чал.
шчыльнасьць: 2739,05 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 08
Паштовы індэкс: 151 XX
Геаграфічныя каардынаты: 59°11′39.793″ пн. ш. 17°35′56.386″ у. д. / 59.19438694° пн. ш. 17.59899611° у. д. / 59.19438694; 17.59899611Каардынаты: 59°11′39.793″ пн. ш. 17°35′56.386″ у. д. / 59.19438694° пн. ш. 17.59899611° у. д. / 59.19438694; 17.59899611
Сёдэртэлье на мапе Швэцыі
Сёдэртэлье
Сёдэртэлье
Сёдэртэлье
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.sodertalje.se

Сёдэртэлье (па-швэдзку: Södertälje) — горад у Швэцыі, на паўднёвы захад ад Стакгольму (фактычна адно зь яго аддаленых прадмесьцяў). Цэнтар аднайменнай камуны ў лэне Стакгольм. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 год — 70 777 чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Барэльеф, які нагадвае аб злачынствах расейцаў у Швэцыі ў 1719 годзе

Горад упершыню згадваецца ў хроніцы Адама Брэмэнскага ў 1070 годзе (спачатку ён называўся Тэлье, Tælgia у тагачаснай артаграфіі; пазьней па-швэдзку: Telge) — у гэты час гэта быў ужо важны царкоўны горад. У XVII стагодзьдзі, дзякуючы герцагу Сёдэрманляндзкаму Карлу (будучыму каралю Карлу IX), Тэлье становіцца важным гандлёвым і партовым цэнтрам. У 1622, у сувязі з узьнікненьнем на паўночны ўсход ад Стакгольму гораду Нартэлье (па-швэдзку: Norrtälje, даслоўна Паўночнае Тэлье), да назвы гораду было дададзена Söder, т. б. Паўднёвае Тэлье. У пачатку XVIII стагодзьдзя горад закранула эпідэмія чумы, а ў 1719 трэцяя частка гораду была спаленая расейцамі (але шэраг важных будынкаў, у т. л. царква Сьвятой Рагнгільды, ацалелі). Пасьля гэтых падзеяў насельніцтва Сёдэртэлье істотна скарацілася і не дасягала й 200 чалавек, але пасьля зьяўленьня ў горадзе ў 1740-х шэрагу мануфактураў, яно ўжо складала больш за 1000 чалавек. У 1806—1819 гадох быў пабудаваны Сёдэртэльскі канал, які злучаў возера Мэлярэн з Балтыйскім морам, а ў 1860 чыгунка злучыла Сёдэртэлье са Стакгольмам. Прыкладна ў гэты самы час Сёдэртэлье становіцца папулярным курортам. У пачатку XX стагодзьдзя ў горадзе разьмесьціліся буйныя фабрыкі і заводы, у т.л. машынабудаўнічыя. У 1950-я гады стары драўляны цэнтар гораду быў зьнесены. Пачынаючы з 1970-х, у сувязі з прамысловым ростам, гораду была патрэбная працоўная сіла, якую пачынаюць вэрбаваць спачатку ў Норляндзе, а потым — у Фінляндыі, Грэцыі, Італіі, Югаславіі. Пазьней да іх дадаліся ўцекачы з Сырыі й Іраку, і напачатку XXI стагодзьдзя 39% сёдэртэльцаў мелі замежнае паходжаньне.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сёдэртэльесховішча мультымэдыйных матэрыялаў