Сямён Гальшанскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сямён Гальшанскі

Герб «Гіпацэнтаўр»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1445
Памёр 1505
Род Гальшанскія
Бацькі Юры Гальшанскі
Жонка Анастасія з Збараскіх
Дзеці Тацяна
Дзейнасьць дыплямат

Сямён Гальшанскі (каля 14451505) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Часовы спраўца пасадаў найвышэйшага гетмана літоўскага і ваяводы наваградзкага (15001501)[1].

Валодаў паўночнай часткай Глускай воласьці і Старым Глускам (пазьнейшы Глуск Пагарэлы), а таксама часткай Глуску і Гальшанаў, Раманавым, Копысьсю і Бараньню. У выніку шлюбу набыў маёнткі на Валыні. Трымаў Луцкае староства1490)

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З княскага роду Гальшанскіх гербу «Гіпацэнтаўр», сын Юрыя.

У 1494 атрымаў урад маршалка Валынскай зямлі.

Ажаніўся з князёўнай Анастасіяй Збараскай. У шлюбе меў адзіную дачку Тацяну.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Насевіч В. Гальшанскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 492.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]