Сьцяпан Сухарэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяпан Сухарэнка
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Кіраўнік КДБ РБ
20 студзеня 2005 — 17 ліпеня 2007
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Леанід Ерын
Наступнік: Юры Жадобін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 27 студзеня 1957(1957-01-27) (67 гадоў)
Адукацыя:
Узнагароды:

Сьцяпа́н Мікала́евіч Сухарэ́нка (нар. 27 студзеня 1957) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч, кіраўнік КДБ РБ (2005—2007).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 27 студзеня 1957 году ў в. Здудзічы Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці.

Пасьля вучобы ў Шацілавіцкай ТВ-50 Гомельскай вобласьці паступіў у Беларускі тэхналягічны інстытут ім. С. М. Кірава, па сканчэньні якога ў 1980 годзе працаваў майстрам, начальнікам зьмены, намесьнікам начальніка цэху Менскага керамічнага заводу ВА «Менскбудматэрыялы».

У органах дзяржаўнай бясьпекі з 1984 году: курсант Найвышэйшых курсаў КДБ СССР (скончыў у 1985 годзе), супрацоўнік, старэйшы супрацоўнік УКДБ БССР па Менскай вобласьці. У 1989 годзе прызначаны намесьнікам, а затым начальнікам Барысаўскага гараддзелу УКДБ БССР па Менскай вобласьці (з 1992 году — УКДБ Рэспублікі Беларусь па г. Менску і Менскай вобласьці).

У 1993—1994 гадах — старэйшы супрацоўнік, галоўны супрацоўнік Інспэкцыі КДБ Рэспублікі Беларусь.

У лістападзе 1994 году адкамандзіраваны ў апарат Рады Бясьпекі Рэспублікі Беларусь. У 1996 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (завочна).

5 лістапада 1997 указам прэзыдэнта Сьцяпан Сухарэнка прызначаны намесьнікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Беларусі, курыруе пытаньні барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй. Да прызначэньня на гэтую пасаду ён узначальваў аддзел па барацьбе з карупцыяй у дзяржаўных органах дзяржаўнага сакратарыяту Рады бясьпекі.

25 жніўня 1998 указам прэзыдэнта палкоўнік Сьцяпан Сухарэнка прызначаны начальнікам кіраваньня Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь па Менску і Менскай вобласьці.

23 лютага 2000 загадам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь N 89 прысвоена чарговае воінскае званьне генэрал-маёра.

17 кастрычніка 2000 указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны першым намесьнікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь.

20 студзеня 2005 указам прэзыдэнта №23 прызначаны старшынём Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь (заняў вакантнае месца пасьля вызваленьня ад пасады Леаніда Ерына).

17 ліпеня 2007 году вызвалены ад пасады старшыні КДБ з фармулёўкай «у сувязі з пераходам на іншую працу».

У канцы ліпеня 2008 году Сталая камісія Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД дала згоду на прызначэньне генэрала Сьцяпана Сухарэнкі Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Беларусі ў Армэніі.

14 жніўня 2008 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Беларусі ў Армэніі[1].

Санкцыі ЭЗ, ЗША[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2011 годзе, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, якія былі прызнаны Эўрапейскім Зьвязам недэмакратычнымі, а таксама гвалтоўнага разгону Плошчы 2010, быў уключаны ў чорны сьпіс Эўразьвязу[2][3].

Таксама Сухарэнка знаходзіцца ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[4][5][6].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За бездакорную службу ўзнагароджаны 7 мэдалямі.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты, мае сына і дачку.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]