Сьцяпан Гаранін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяпан Гаранін
12 сьнежня 1898(1898-12-12)3 ліпеня 1950(1950-07-03) (51 год)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гаранін.

Сьцяпа́н Мікала́евіч Гара́нін (12 сьнежня 1898, Расейская імпэрыя, цяпер Беларусь — 3 ліпеня 1950) — вайсковец ды кат.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў вясковую школу і з 17 гадоў пайшоў працаваць. Быў пакліканы ў войска, унтэр-афіцэр. З 1918 г. у РСЧА. Са сьнежня 1919 г. чалец РКП(б). Удзельнічаў у баях з войскам А. І. Дзянікіна. З 1 верасьня 1920 г. па травень 1921 г. знаходзіўся ў палоне ў палякаў, здзейсьніў уцёкі. Скончыў Вышэйшую памежную школу. Бацькі жонкі як кулакі былі высланы ў Котлас, а ён за сувязь зь імі меў строгую вымову ў 1935 г. Да кастрычніка 1937 г. быў начальнікам 15-га Заслаўскага памежнага атраду НКУС БССР. Узнагароджваўся нагрудным знакам Ганаровага работніка УЧК-АДПУ, граматай ЦВК БССР, баявой зброяй, палкоўнік. 1 сьнежня 1937 г. прыбыў у Магадан і з 19 сьнежня 1937 г. пачаў выконваць абавязкі начальніка Паўночна-Ўсходняга папраўча-працоўнага лягера. Зь ягоным імем зьвязваюць масавыя рэпрэсіі ў лягерах «Дальбуда» на Калыме, якія атрымалі назву «гаранінчына». 27 верасьня 1938 году арыштаваны, як японскі шпег, і 30 траўня этапаваны ў Маскву ды зьняволены ў Суханаўскую турму. Асобай нарадай НКУС СССР 17 студзеня 1940 г. асуджаны да 8 гадоў ППЛ, потым тэрмін знаходжаньня ў лягеры быў падоўжаны. Памёр у Пячорскім ППЛ. 3 ліпеня 1989 г. па арт. 1 Указа Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР ад 16 студзеня 1989 г. «Аб дадатковых мерах па аднаўленьні справядлівасьці ў адносінах ахвяраў рэпрэсіяў, якія мелі месца ў пэрыяд 1930—1940-х гадоў» быў пасьмяротна рэабілітаваны.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капустинский Р. Империя. Койданава. 2010. С. 40—41.