Сьцяг Грэнады

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Грэнады

Сем зорак сьцяга Грэнады выкарыстаны ў якасьці сымбаля надзеі на добрую будучыню, а таксама сымбалічна адлюстроўваюць сем адміністрацыйных адзінак у складзе астраўной краіны: Сэнт-Джорджэс (вялікая зорка ў сярэдзіне сьцяга для сталіцы), Сэнт-Джон, Сэнт-Марк, Сэнт-Патрык, Сэнт-Эндру, Сэнт-Дэйвід і выспавы ланцуг Грэнадзінаў. Колеры сьцяга маюць наступныя значэньні:

  • Чырвоны сымбалізуе гармонію і яднаньне ў спалучэньні з мужнасьцю, якая была неабходнай у набыцьці незалежнасьці краіны.
  • Жоўты — колер сонца і добразычлівасьці жыхароў краіны, а таксама сымбал мудрасьці.
  • Зялёны сымбалізуе пладароднасьць сельскай гаспадаркі, якая складае эканамічную аснову Грэнады.