Сьпіс смаленскіх князёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Асноўны артыкул: Смаленскае княства

Смале́нскае кня́ства — княства ў складзе Кіеўскай Русі, затым самастойнае, існавала да 1404 году, калі было ўключана ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

Першы вядомы смаленскі князь — Станіслаў Уладзімеравіч, малодшы сын вялікага князя кіеўскага Ўладзімера Сьвятаслававіча, знаходзіўся на смаленскім княжаньні пры жыцьці бацькі. У 1050-я гады на смаленскім стальцы княжылі малодшыя сыны Яраслава Мудрага, у 1070-я — унук Яраслава Ўладзімер Манамах. Пачынаючы з 1090-х гадоў Смаленск становіцца пастаянным месцам княжаньня. Да 1125 году (з кароткім перапынкам) ім кіруюць сыны Ўладзімера Манамаха. У 1125 годзе князем стаў унук Манамаха Расьціслаў Мсьціславіч. Ён і яго нашчадкі кіравалі Смаленскім княствам да поўнай страты княствам самастойнасьці напачатку XV стагодзьдзя.

Ніжэй прыведзены максымальна поўны сьпіс князёў за ўвесь час існаваньня Смаленскага княства.

Смаленск у складзе Кіеўскай Русі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гады княжаньня ў Смаленску Партрэт Імя Гады жыцьця Паходжаньне Заўвагі
1 каля 988 ці каля 1010 — раней 1015
Станіслаў Уладзімеравіч (984/987 — да 1015) сын вялікага князя кіеўскага Уладзімера Сьвятаславіча
2 1054—1056/1057
Вячаслаў Яраславіч (1033/1036—1056/1057) сын вялікага князя кіеўскага Яраслава Мудрага атрымаў Смаленскае княства пасьля сьмерці бацькі
3 1056/1057—1060
Ігар Яраславіч (1033/1036—1060) сын вялікага князя кіеўскага Яраслава Мудрага успадкоўваў Смаленск пасьля сьмерці брата Вячаслава, раней — князь уладзімера-валынскі
4 1073—1078
Уладзімер Усеваладавіч Манамах (1053—1125) унук Яраслава Мудрага, сын пераяслаўскага князя Усевалада Яраславіча атрымаў Смаленск пасьля выгнаньня з Кіева князя Ізяслава і перамяшчэньня Усевалада на княжаньне ў Чарнігаў; пазьней чарнігаўскі, пераяслаўскі князь, вялікі князь кіеўскі
5 каля 1093—1095
Мсьціслаў Уладзімеравіч (1076—1132) унук Усевалада Яраславіча, сын пераяслаўскага князя Уладзімера Манамаха пасаджаны ў Смаленск бацькам; раней князь наўгародзкі, растоўскі; пазьней — растоўскі, наўгародзкі, белгарадзкі, вялікі князь кіеўскі
6 1095
Ізяслаў Уладзімеравіч (? — 1096) унук Усевалада Яраславіча, сын пераяслаўскага князя Уладзімера Манамаха перакладзены ў Смаленск наўзамен брата Мсьціслава; раней князь курскі, пазьней — мурамскі
7 1095—1097
Давыд Сьвятаславіч (каля 1050—1123) унук Яраслава Мудрага, сын вялікага князя кіеўскага Сьвятаслава Яраславіча заняў Смаленск, выгнаўшы зь яго князя Ізяслава; раней князь пераяслаўскі, мурамскі, наўгародзкі; пазьней — чарнігаўскі
8 1097—1113 (магчыма, былі суправіцелямі ці зьмянялі адзін аднаго)
Сьвятаслаў Уладзімеравіч (? — 1114) унук Усевалада Яраславіча, сын пераяслаўскага князя Уладзімера Манамаха пазьней князь пераяслаўскі
9
Яраполк Уладзімеравіч (1082—1139) унук Усевалада Яраславіча, сын пераяслаўскага князя Уладзімера Манамаха пазьней князь пераяслаўскі, вялікі князь кіеўскі
10 1113—1127[1]
Вячаслаў Уладзімеравіч (каля 1083—1154) унук Усевалада Яраславіча, сын вялікага князя кіеўскага Уладзімера Манамаха атрымаў у спадчыну Смаленск ад брата Сьвятаслава; пазьней князь тураўскі, пераяслаўскі, перасопніцкі, вышгарадзкі, вялікі князь кіеўскі

Дынастыя Расьціславічаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гады княжаньня ў Смаленску Партрэт Імя Гады жыцьця Паходжаньне Заўвагі
11 1127—1159
Расьціслаў Мсьціславіч (каля 1108—1167) сын вялікага князя кіеўскага Мсьціслава Уладзімеравіча адначасова князь наўгародзкі і вялікі князь кіеўскі (1054—1055), пазьней вялікі князь кіеўскі (1159—1167)
12 1159—1171
Раман Расьціславіч
(першае княжаньне)
(? — 1180) сын Расьціслава Мсьціславіча пазьней вялікі князь кіеўскі (1171—1172)
13 1171—1172
Яраполк Раманавіч
(першае княжаньне)
(? — пасьля 1177) унук Расьціслава Мсьціславіча, сын Рамана Расьціславіча
14 1172—1174
Раман Расьціславіч
(другое княжаньне)
(? — 1180) сын Расьціслава Мсьціславіча пазьней вялікі князь кіеўскі (1174—1176)
15 1174—1175
Яраполк Раманавіч
(другое княжаньне)
(? — пасьля 1177) унук Расьціслава Мсьціславіча, сын Рамана Расьціславіча пазьней князь трыпольскі
16 1175—1176
Мсьціслаў Расьціславіч Храбры (? — 1180) сын Расьціслава Мсьціславіча раней князь белгарадзкі, пазьней — князь наўгародзкі
17 1176—1180
Раман Расьціславіч
(трэцяе княжаньне)
(? — 1180) сын Расьціслава Мсьціславіча адначасова князь наўгародзкі
18 1180—1197
Давыд Расьціславіч (1140—1197) сын Расьціслава Мсьціславіча раней князь наўгародзкі, таржокскі, віцебскі, вышгарадзкі
19 1197—1213/1214
Мсьціслаў Раманавіч Стары (? — 1223) унук Расьціслава Мсьціславіча, сын Рамана Расьціславіча раней князь пскоўскі, белгарадзкі, пазьней — вялікі князь кіеўскі (1213/1214—1223)
20 1213/1214—1219
Уладзімер Рурыкавіч (1187—1239) унук Расьціслава Мсьціславіча, сын Рурыка Расьціславіча раней князь пераяслаўскі пазьней — князь оўруцкі, вялікі князь кіеўскі (1223—1235, 1235—1239)
21 1219—1230
Мсьціслаў Давыдавіч (1193—1230) унук Расьціслава Мсьціславіча, сын Давыда Расьціславіча
22 1230—1232
Расьціслаў Мсьціславіч (? — пасьля 1239) унук Давыда Расьціславіча, сын Мсьціслава Давыдавіча пазьней вялікі князь кіеўскі (1239)
23 1232—1238/1239
Сьвятаслаў Мсьціславіч (? — ?) унук Рамана Расьціславіча, сын Мсьціслава Раманавіча Старога раней князь наўгародзкі, полацкі
24 1238/1239—1249
Усевалад Мсьціславіч (? — 1249) унук Рамана Расьціславіча, сын Мсьціслава Раманавіча Старога раней князь пскоўскі, наўгародзкі
25 1249—1278
Глеб Расьціславіч (? — 1278) унук Мсьціслава Давыдавіча, сын Расьціслава Мсьціславіча
26 1278—1279
Міхаіл Расьціславіч (? — 1279) унук Мсьціслава Давыдавіча, сын Расьціслава Мсьціславіча раней князь мсьціслаўскі
27 1279/1280—1297
Фёдар Расьціславіч Чорны (1233/1240 — 1299) унук Мсьціслава Давыдавіча, сын Расьціслава Мсьціславіча адначасова князь яраслаўскі, мажайскі
28 1297—1313
Аляксандар Глебавіч Смаленскі (? — 1313) унук Расьціслава Мсьціславіча, сын Глеба Расьціславіча раней князь мсьціслаўскі
29 1313—1359
Іван Аляксандравіч (? — 1359) унук Глеба Расьціславіча, сын Аляксандра Глебавіча
30 1359—1386
Сьвятаслаў Іванавіч (? — 1386) унук Аляксандра Глебавіча, сын Івана Аляксандравіча
31 1386/1387—1392
Юры Сьвятаславіч
(першае княжаньне)
(? — 1407) унук Івана Аляксандравіча, сын Сьвятаслава Іванавіча
32 1392—1395
Глеб Сьвятаславіч (каля 1355—1399) унук Івана Аляксандравіча, сын Сьвятаслава Іванавіча
33 1395—1401
Раман Міхайлавіч Маладой (? — 1401) з чарнігаўскіх князёў, пляменьнік Івана Аляксандравіча раней князь бранскі і чарнігаўскі; пасаджаны ў Смаленск вялікім князем літоўскім Вітаўтам у якасьці намесьніка
34 1401—1404
Юры Сьвятаславіч
(другое княжаньне)
(? — 1407) унук Івана Аляксандравіча, сын Сьвятаслава Іванавіча

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У В. М. Тацішчава згадваецца таксама Глеб Уладзімеравіч, які трымаў Смаленскую зямлю з 1113 году сумесна з братам Вячаславам, а ў 1118 годзе стаў пераяслаўскім князем. Існаваньне князя Глеба прызнаецца не ўсімі гісторыкамі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кузьмин А. В. Князья Можайска и судьба их владений в XIII—XIV в.: Из истории Смоленской земли // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2004. — № 4 (18).
  • Веселовский С. Б. Всеволожи-Заболотские // Веселовский С. Б. Исьсьледования по истории класса служилых землевладельцев. — М., 1969. — С. 331—358.
  • Веселовский С. Б. Смоленские князья [Фоминские, Полевы, Еропкины, Порховские] // Веселовский С. Б. Исьсьледования по истории класса служилых землевладельцев. — М., 1969. — С. 359—373.
  • Веселовский С. Б. Монастыревы // Веселовский С. Б. Исьсьледования по истории класса служилых землевладельцев. — М., 1969. — С. 374—396.
  • Любимов С. В. Жижемские // Любимов С. В. Опыт исторических родословий: Гундоровы, Жижемские, Несвицкие, Сибирские, Зотовы и Остерманы. — Пг., 1915. — С. 14—34. (Присутствуют ошибки и сбои в поколениях).
  • Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в X — первой половине XIII в. — М., 1977.