Страйк (2020)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Страйк 2020 — забастоўка, арганізаваная беларускімі студэнтамі 9 верасьня 2020 году, каб патрабаваць ад урада Беларусі выкананьня народнага ўльтыматуму 2020 году. У першы дзень забастоўкі ва ўсіх буйных гарадах Беларусі на вуліцы выйшла больш за 10 тысячаў студэнтаў[1].

Ход падзеяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яшчэ да верасьня мноства студэнтаў беларускіх ВНУ адкрыта заклікалі пачаць страйк у дзень пачатку школьных заняткаў, 1 верасьня. Каля менскіх ВНУ студэнты прайшлі з бчб-сьцягамі, а таксама зьбіралі подпісы за адстаўку Аляксандара Лукашэнка. На месца дэманстрацыі прыбыла міліцыя, прымусіла студэнтаў спыніць збор подпісаў і арыштавала частку ўдзельнікаў[2].

2 верасьня ў сталіцы прайшла дэманстрацыя студэнтаў. Частка дэманстрантаў сабраліся каля плошчы Перамогі, пасьля чаго на плошчу прыбыў атрад АМАП і разагнаў дэманстрацыю. АМАП разагнаў натоўп мітынгуючых студэнтаў, многіх з тых, хто сабраўся, жорстка хапалі й арыштоўвалі. Некаторыя пратэстоўцы ўставалі перад міліцэйскімі на калені, каб адпусьцілі студэнтаў. Студэнты таксама спрабавалі перакрыць уваходы ў некалькі карпусоў унівэрсытэтаў, каб не даць міліцыі ўвайсьці. Пазьней МУС абвясьціла аб арышце мноства студэнтаў, аднак не паведаміла дакладную колькасьць.

Каля ўваходаў у менскія інстытуты сабраліся студэнты й гучна выкрыквалі лёзунгі. Частка студэнтаў прайшла праз цэнтар гораду да будынка Міністэрства адукацыі, выкрыквалі лёзунгі «Лукашэнка, сыходзь», трымалі плякаты з заклікамі вызваліць палітвязьняў.

Міліцыя ўстанавіла загароды й запатрабавала, каб дэманстранты разышліся. Потым міліцыя арыштавала дзясяткі студэнтаў, якія не разышліся[3]. Сьведкі сьцьвярджаюць, што супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі студэнтаў з ужываньнем залішняе сілы[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]