Смаленска-Маскоўскае ўзвышша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Смаленска-Маскоўскае ўзвышшаузвышша, якое знаходзіцца на тэрыторыі Яраслаўскай, Уладзімерскай, Маскоўскай і Смаленскай абласьцей Расеі, а таксама Віцебскай вобласьці Беларусі. Распасьціраецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход ад беларускага места Ворша да расейскага Юр'ева-Польскага. Складаецца са Смаленскага і Маскоўскага узвышшаў. Мае даўжыню каля 500 км, вышэйшы пункт — 320 м (у паўночна-ўсходняй часцы Смаленскай вобласьці). Рэльеф узгорысты, эразійна-марэнавы.

Узвышша дрэнуецца рэкамі басэйну Дняпра (на захадзе) і Волгі (на ўсходзе). Пакрытае зьмяшанымі лясамі (пераважаюць елка ды бяроза). Глебы — дзярнова-падзолістыя суглінкавыя. Частыя тарфяные балоты.