Салокі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Салокі
лац. Sałoki
лет. Salakas
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Герб Салокаў


Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Езяроскі
Насельніцтва: 519 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°34′41″ пн. ш. 26°7′59″ у. д. / 55.57806° пн. ш. 26.13306° у. д. / 55.57806; 26.13306Каардынаты: 55°34′41″ пн. ш. 26°7′59″ у. д. / 55.57806° пн. ш. 26.13306° у. д. / 55.57806; 26.13306
Салокі на мапе Летувы
Салокі
Салокі
Салокі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Салокі[a][1] (лет. Salakas) — мястэчка ў Летуве, на беразе возера Лодзяў. Цэнтар староства Езяроскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 519 чалавек.

Салокі — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны, побач зь якім праходзіць паўночна-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім Салокі ўтварыўся ад колішняга возера Салокаў[2].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Solok (1512 год)[3]; в Солоку (1553 год)[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Салокі датуецца 1387 годам, калі вялікі князь Ягайла перадаў гэтую мясцовасьць Віленскаму біскупству.

Пад 1552 годам Салокі ўпамінаюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Салокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку быў 81 будынак.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Салокі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Салокі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[5]. Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе яны апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: ~1890 год — 1083 чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 519 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца Сьвятога Яна Непамука (1930)
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1911)
  • Могілкі татарскія

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ таксама Салакі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 74.
  2. ^ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. P. 287.
  3. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 216.
  4. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 167.
  5. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 59.