Сайман Бэйкер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сайман Бэйкер
Дата нараджэньня 30 ліпеня 1969(1969-07-30)[1] (54 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор, mentalist, кінаактор, тэлеактор, кінарэжысэр
Узнагароды
IMDb ID nm0048932

Са́йман Бэ́йкер (па-ангельску: Simon Baker), таксама вядомы як Сайман Дэні (па-ангельску: Simon Denny; нарадзіўся 30 ліпеня 1969 году, Лонсэстан, Тасманія, Аўстралія) — аўстралійскі тэле- і кінаактор. Вядомы дзякуючы выкананьню галоўнай ролі ў тэлесэрыяле «Мэнталіст».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сайман нарадзіўся ў Лонсэстане на востраве Тасманія, што належыць Аўстраліі, у сям’і Элізабэт Лабэртан, школьнай настаўніцы ангельскай мовы, і Бары Бэйкера, садоўніка й мэханіка. Ён вучыўся ў сярэдняй школе Баліны, якую скончыў у 1986 годзе. Затым Бэйкер зьехаў ў Сыднэй, каб вывучыцца на мэдбрата, аднак ён гэтак і не атрымаў дыплёму. Яго ўсё часьцей запрашалі на здымкі, пасьля таго як ён разам зь сябрам наведваў праслухоўваньні ў якасьці маральнай падтрымкі.

Сайман быў выгадаваны ў духу каталіцызму. Ён эмігрыраваў у Злучаныя Штаты ў 1995 годзе. Быў жанаты з аўстралійскай акторкай Рэбэкай Рыг. У пары ёсьць тры дзіцяці: Стэла, Клод і Гэры. Да нядаўняга часу яны пражывалі ў Малібу, Каліфорнія, пакуль актор на час не вярнуўся назад у Сыдней. Затым сям’я жыла ў Лос-Анджэлесе. У красавіку 2020 году Рыг і Бэйкер разжаніліся[2].

Двойчы намінаваўся на прэмію Залаты Глёбус — у 2002 годзе за галоўную ролю ў сэрыяле «Абаронец» і ў 2010 годзе за галоўную ролю ў сэрыяле «Мэнталіст». У 2017 годзе адбыўся рэжысэрскі дэбют актора, дзякуючы кінакарціне «Дыханьне», у якім Бэйкер таксама стаў суаўтарам сцэнара, галоўным акторкам і прадусарам. Фільм заснаваны на аднайменным рамане Тыма Ўінтана[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]