Рэйд на Пулу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэйд на Пулу
Тонучы «Viribus Unitis»
Дата: 1 лістапада 1918
Месца: Пула, цяпер Харватыя
Вынік: Затапленьне крэйсэра «Jugoslavija» (раней «Viribus Unitis»)
Супернікі
Каралеўства Італія Дзяржава славенцаў, харватаў і сэрбаў
Камандуючыя
Paolo Thaon di ReveЯнка Вукавіч
Колькасьць
1 тарпедны катэр MAS
2 дывэрсанты
Узмоцнены порт,
каля 20 караблёў
1 крэйсэр затоплены,
50-400 матросаў[1]

Рэйд на Пулу — марскі рэйд, праведзены 1 лістапада 1918 году двума афіцэрамі Каралеўскіх ВМС Італіі.

Мэтаю рэйду было зьнішчэньне караблёў аўстра-вугорскага флёту, які стаяў у затоцы ў Пуле. Аўстрыйцы перадалі ўвесь флёт новапаўсталай Дзяржаве славенцаў, харватаў і сэрбаў за некалькі гадзінаў перад рэйдам. Новым камандуючым флётам стаў афіцэр ВМС Аўстра-Вугоршчыны Янка Вукавіч. Дзяржава славенцаў, харватаў і сэрбаў абвесьціла нэўтралітэт і паінфармавала пра тое краіны Антанты адразу пасьля пераходу войска 31 кастрычніка. Аднак італьянскія дывэрсанты пра тое ня ведалі і падарвалі выбухоўку каля борту флягмана «Viribus Unitis» (пераназванага «Jugoslavija»), што прывяло да патапленьня карабля і сьмерці Вукавіча[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Schicksal der absurden Art, m.b.H., STANDARD Verlagsgesellschaft
  2. ^ Slučaj bojnog broda 'Viribus Unitis', Stepan Bernadić Kula

Каардынаты: 44°52′36.1″ пн. ш. 13°48′27″ у. д. / 44.876694° пн. ш. 13.8075° у. д. / 44.876694; 13.8075