Рыла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыла
Паўднёва-заходняя Рыла (па дарозе ў Рыльскі манастыр)
Найвышэйшы пункт
Мусала[d]
Вышыня 2925 м н. у. м.
Памеры
Плошча
  • 2629 км²
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Баўгарыя
Кантынэнт Эўразія
Краіна Баўгарыя
Горная сыстэма Родапскі масіў[d]
Рыла на мапе Баўгарыі
Рыла
Рыла
Рыла

Ры́ла, ці Рыла-Планіна (па-баўгарску: Рила, Рила-Планина) — горны масіў на паўднёвым захадзе Баўгарыі, самы высокі на Балканскім паўвостраве (2925 м, гара Мусала). Даўжыня каля 80 км. Складзены са старажытных крышталічных і мэтамарфічных пародаў. Характэрны востраканцовыя вяршыні, цыркі, трогі.

З Рылы бяруць пачатак рэкі Іскыр, Марыца, Места. На вышыні 2100—2500 м ледніковыя азёры, на схілах шыракалістыя і хвойныя лясы, вышэй за 2000—2100 м субальпійскія і альпійскія лугі.

У гарах разьвіты турызм і зімні спорт. Акрамя таго, у Рыле разьмешчана некалькі курортаў зь мінэральнымі крыніцамі.

У паўднёва-заходніх адгор’ях — Рыльскі манастыр.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]