Растоў Растоў-на-Доне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Растоў
Поўная назва па-татарску: Ростселмаш
па-татарску: Ростов
Заснаваны 1930
Горад Растоў-на-Доне, Расея
Стадыён Растоў-Арэна
Умяшчальнасьць: 45 000
Кіраўнік Растоўская вобласьць
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2022—2023 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fc-rostov.ru (рас.)

«Расто́ў» (па-расейску: Ростов) — расейскі футбольны клюб з гораду Растоў-на-Доне, заснаваны ў 1930 годзе.

Уладальнік Кубка Расеі (2014). Клюб зьяўляецца ААТ, кантрольны пакет акцыяў якога належыць адміністрацыі Растоўскай вобласьці. Заснаваны 10 траўня 1930 году як каманда будаўнікоў заводу «Растсельмаш», пасьля заканчэньня будаўніцтва застаўся пры заводзе[1]. У 1950 годзе клюб упершыню прыняў удзел у розыгрышы чэмпіянату СССР па футболе, найвышэйшага выніку дасягнуў у 1991 годзе, заняўшы 4-е месца ў турніры клубаў першай лігі, што дазволіла клюбу ўжо наступны сэзон пачаць у элітным дывізіёне толькі што ўтворанага чэмпіянату Расеі. Найвышэйшым дасягненьнем у чэмпіянаце Расеі для клюбу зьяўляецца 2 месца, на якім клюб разьмясьціўся паводле вынікаў чэмпіянату краіны 2015—2016 гадоў. Зьяўляецца ўдзельнікам 24-х турніраў розыгрышу Кубка СССР па футболе, найвышэйшай мяжой у гэтых турнірах зьяўляецца раўнд 1/16 фіналу, дасягнуты ў 1954, 1964 і 1987 гадох, а таксама ўсіх розыгрышаў Кубка Расеі. Клюб двойчы прымаў удзел у Кубку Інтэртота, стаў паўфіналістам турніру 1999 году. Клюб ёсьць пераможцам першага дывізіёну ПФЛ 2008 году.

Былыя назовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1930—1936: «Сельмашстрой»
  • 1936—1941: «Сельмаш»
  • 1941—1953: «Трактар»
  • 1953—1957: «Тарпэда»
  • 1957—2003: «Растсельмаш»
  • з 2003: «Растоў»

Стадыён[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 2018 году хатнім стадыёнам клюбу была арэна Алімп-2, які раней быў вядомы як стадыён Растсельмаш. Пасьля будаўніцтва Растоў-Арэна стала хатнім стадыёнам клюбам.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Расеі Бр Мікіта Мядзьведзеў 1994
3 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Умар Сако (ар. Арда) 1996
4 Сьцяг Расеі Аб Віктар Мялёхін 2003
5 Сьцяг Расеі Аб Дзяніс Цярэнцьеў 1992
8 Сьцяг Расеі ПА Аляксей Міронаў 2000
9 Сьцяг Ірану Нап Магамад Магэбі 1998
15 Сьцяг Расеі ПА Даніл Глебаў (капітан) 1999
19 Сьцяг Армэніі ПА Харэн Байрамян 1992
27 Сьцяг Расеі Нап Мікалай Камлічэнка 1995
28 Сьцяг Расеі Аб Яўген Чарноў 1992
29 Сьцяг Расеі Аб Аляксандар Мухін 2002
30 Сьцяг Расеі Бр Сяргей Песьякоў 1988
34 Сьцяг Эгіпту Аб Эяд эль-Аскаляні 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
40 Сьцяг Расеі Аб Ільля Ваханія 2001
44 Сьцяг Расеі Аб Ільля Кірш (ар. Зэніт) 2004
47 Сьцяг Расеі ПА Данііл Уткін 1999
55 Сьцяг Расеі Аб Максім Асіпенка 1994
60 Сьцяг Расеі ПА Кірыл Сталбоў (ар. Зэніт) 2004
62 Сьцяг Расеі ПА Іван Камароў 2003
64 Сьцяг Расеі Аб Давід Семянчук 2004
69 Сьцяг Расеі Нап Ягор Галянкоў 1999
77 Сьцяг Бразыліі Нап Раналду 2000
78 Сьцяг Расеі Бр Міхаіл Цулая 2005
87 Сьцяг Расеі Аб Андрэй Ланговіч 2003
88 Сьцяг Расеі ПА Кірыл Шчацінін 2002

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ От «Сельмашстроя» до «Ростова». К 80-ти летию ФК Ростов. 2-е издание. Ростов-на-Дону 2010. Б. В. Шинкаренко, Н. И. Акопов, М. И. Пономарев, Т. В. Иванов

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]