Распалубка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цыліндрычнае скляпеньне з распалубкамі

Распа́лубка — частка скляпеньня, утвораная перасячэньнем яго дзьвюх узаемна пэрпэндыкулярных цыліндрычных паверхняў. Звычайна робяць пры разьмяшчэньні верхняй кропкі праёмаў (аконных, дзьвярных, нішаў і інш.) вышэй за пяту асноўнага скляпеньня. Распалубкі ўтвараюць малыя скляпеньні, радыюс якіх вызначаецца шырынёй праёму. Вядомы ў сярэднявечных раманскіх і гатычных збудаваньнях.

На Беларусі зьявіліся ў XVI стагодзьдзі ў адна- і трохнэфавых храмах, пашырыліся ў XVII—XVIII стагодзьдзях у збудаваньнях стылю барока; вядомы ў грамадзянскай архітэктуры XVIII стагодзьдзя. Часам распалубкі ўпрыгожвалі размалёўкай, як, напрыклад, у касьцёле кармэлітаў у Ружанах, Троіцкім касьцёле ў Косаве й інш.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]