Пётра Трызна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пётра Трызна
Ваявода парнаўскі
1628 — 1633
Староста бабруйскі
? — 1633
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: невядома
Памёр: 1633
Сужэнец: Ганна з Масальскіх[d] і Соф’я з Валовічаў[d][1]
Дзеці: Петранеля з Трызнаў[d][2]
Бацька: Рыгор Трызна

Пётра Трызна (? — 1633) — дзяржаўны дзяяч ВКЛ. Са шляхецкага роду Трызнаў гербу «Газдава». Сын Рыгора Трызны.

Ваявода парнаўскі ад 1628 году, староста бабруйскі. Заснаваў ў Бабруйску рэзыдэнцыю езуітаў. Валодаў вёскамі Занкі, Андрэевічы (Ваўкавыскі павет), Дзямідкавічы, Кольчыцы, Мышкавічы, Цейкавічы, Хамічы, Глыбокавічы, Паўловічы, Дваранінавічы, Міхалёва, Плёсы, Кавалёва, Аўсімавічы, Варатынь, Качэрычы, Ясны Лес (заснаваны ім), Вітлін (Бабруйскае староства).

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў жанаты з Ганнай з Масальскіх, меў дачок Уршулю, Кацярыну й Тарэсу і сына Пятра Казіміра[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. (белар.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — 2014. — С. 74. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  2. ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 92. — 377 с.
  3. ^ Bobrujsk // Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1564—1995. – Kraków, 1996. – S. 474 [1]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лев ГУНИН. БОБРУЙСК: историческая монография (окончена в 1985 году). История Беларуси, Литвы, Польши, России, Украины и евреев на примере одного города