Пётар Пузына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пётар Пузына (21 ліпеня 1664, Наваградзкае ваяводзтва — 1 сакавіка 1717, Вільня) — дзяяч каталіцкага касьцёлу, тэоляг і пэдагог з роду Пузынаў.

Сын упіцкага падчашага Яна Казімера Пузыны і Кацярыны Фашч[1]. Вучыўся ў Вільні, Пінску, Нясьвіжы[2]. У 1677 годзе ўступіў у Таварыства Ісуса у Вільні. Тамсама высьвечаны на ксяндза ў 1791 г.

Выкладаў рыторыку і этыку ў езуіцкіх навучальных установах у Вільні (1691—1692, 1699—1705), Нясьвіжы (1692—1693), Крожах (1694—1695), Оршы (1695—1699). У 1701—1705 гг. быў прэфэктам езуіцкай друкарні ў Вільні. Займаючы ў 1705—1709 гг. пасаду супэрыёру рэзыдэнцыі Таварыства Ісуса ў Магілёве, працягваў будаўніцтва касьцёла Сьв. Францыска Ксавэрыя і Анёлаў Ахоўнікаў. У 1709—1713 гг. — рэктар Нясьвіскага езуіцкага калегіюму. У апошнія гады жыцьця — прыдворны місіянэр біскупу Віленскага Канстанына Казімера Бжастоўскага[1].

Аўтар паэтычных твораў, перакладаў, прац па рыторыцы і этыцы[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. ^ а б Пузыны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Г. П. Пашкоў (галоў. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Беларус. энцыкл., 2001. — Т 6 : Пузелі з Усая. — С. 5.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]