Пётар Антоні Твардоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пётар Антоні Твардоўскі
XVIII стагодзьдзеXIX стагодзьдзе
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Твардоўскі.

Пётар Анто́ні Твардо́ўскі (XVIII—XIX стагодзьдзі) — генэрал-маёр, камандуючы кавалерыяй у Другой дывізіі літоўскіх войскаў у 1793 годзе, камэндант-брыгадзір 1-й брыгады народнай кавалерыі войскаў Вялікага Княства Літоўскага і 2-й брыгады народнай кавалерыі войскаў Вялікага Княства Літоўскага ў 1790 годзе.

Удзельнік вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году. Падчас Таргавіцкай канфэдэрацыі заставаўся на службе. Адведаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага на высылцы ў Гародні.

Каля 1780 году набыў вёску Велясьніца, дзе будуе радавы маёнтак, адзін з самых вялікіх на Піншчыне.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Mariusz Machynia, Valdas Rakutis, Czesław Srzednicki, Oficerowie wojska Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, Kraków 1999
  • Henryk P. Kosk, Generalicja polska t. II, Pruszków 2001