Пытальнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пытальнік
?
Выява
   †‡ ! ¡¿ ? ~   
Зьвесткі
Тып друкарскі знак;
Кадаваньне
Назва ў Юнікодзе question mark
Юнікод U+003F
HTML &#63
UTF-16 0x3F
URL-код %3
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Пыта́льнік (?) — знак прыпынку, ставіцца звычайна ў канцы сказу для выражэньня пытаньня альбо сумненьня.

Эвалюцыя клічніка (зьнізу) й пытальніка (зьверху)

Правілы выкарыстаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пытальнік ставіцца ў канцы простага сказа (у тым ліку слова-сказа), якім выражаецца прамое пытаньне:

«Адкуль тут музыка нясецца? Чыя тут песьня ў душу льецца?»

Я. Колас

Пытальнік ставіцца ў канцы складаназалежнага сказа, калі пытаньне выражана ў галоўнай і даданай частках або толькі ў галоўнай:

«Край мой родны! Дзе ж у сьвеце край другі такі знайсьці, дзе б магла так, поруч зь сьмецьцем, гожасьць пышная ўзрасьці?»

— Я. Колас

Пытальнік можа ставіцца ў канцы складаназалежнага сказу й тады, калі прамое пытаньне заключаецца ў даданай частцы:

«І скажы, дзядок, адкуль хмары гэтыя выходзяць?»

— Я. Колас

Пытальнік ставіцца ў канцы складаназлучанага й бяззлучнікавага складанага сказа, калі кожная яго частка або толькі апошняя частка выражае пытаньне:

«Ці гэта казку лес складае, ці даль ачнулася нямая й немасьць песьняй парушала?»

— Я. Колас

У пытальных сказах з аднароднымі часьцінамі сказу пытальнік можа ставіцца пасьля кожнага аднароднага члена з мэтай разьдзяленьня пытаньня:

«Стрэл адзінокі рэхам трывожна глухім дакаціўся да іх. Што гэта? Стрэл паляўнічы? Ці знак таямнічы?»

А. Куляшоў

У розных мовах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У гішпанскай мове таксама выкарыстоўваецца перавернуты пытальнік (¿, U+00BF), які ставіцца ў пачатку фразы ў дадатак да звычайнага пытальніка ў канцы. Напрыклад: ¿Qué tal? («Як справы?»).
  • У францускай мове пытальнік, як і некаторыя іншыя знакі пунктуацыі, аддзяляецца ад слова прабелам, напрыклад: Qu’est-ce que tu dis ? («Што ты кажаш?»).
  • Ува арабскай мове і ў мовах, якія выкарыстоўваюць арабскую графіку (напрыклад, пэрсыдзкая мова), пытальнік пішацца наадварот (؟, U+061F).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]