Прыбы́так — перавышэньне выручкі ад продажутавараў і паслугаў над выдаткамі на іх вытворчасьць і збыт. Ёсьць паказьнікам фінансавага выніку гаспадарчай дзейнасьці прадпрыемства. Вылічаецца адыманьнем ад выручкі ад збыту вырабу гаспадарчай дзейнасьці сумы выдаткаў чыньнікаў вытворчасьці на гэтую дзейнасьць у грашовым выяўленьні (выручка — выдаткі = прыбытак).
Чысты. Пасьля выплаты падаткаў і адлічэньняў. Паступае ў распараджэньне прадпрыемства з утварэньнем запасу грошай для накапленьня і спажываньня, выплаты дывідэндаў і перадачы ва ўласнасьць супрацоўнікаў.
Бухгальтарскі. Без уліку незадакумэнтаваных выдаткаў, у тым ліку ўпушчанай выгады.
Эканамічны. Улічвае часовыя і альтэрнатыўныя выдаткі. Меншы за бухгальтарскі на велічыню некампэнсаваных і не ўлічаных у сабекошт выдаткаў, якія ўлучаюць упушчаныя магчымасьці[1].