Пол Энтані Самуэлсан
Пол Энтані Самуэлсан (па-ангельску: Paul Anthony Samuelson; 15 траўня 1915, Гэры, Індыяна — 13 сьнежня 2009, Бэлмант, Масачусэтс) — выбітны амэрыканскі эканаміст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы (1970) «за навуковую працу, разьвілі статычную і дынамічную эканамічную тэорыю і зрабілі ўклад у павышэньне агульнага ўзроўню аналізу ў галіне эканамічнай навукі».
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пол Самуэлсан нарадзіўся ў невялікім сталеліцейным мястэчку Гэры ў штаце Індыяна ў сям’і аптэкара Фрэнка Самуэлсана і Элы Ліптан, габрэйскіх імігрантаў з Польшчы.
Вучыўся ў Чыкаскім унівэрсытэце; доктар філязофіі (Ph.D.) Гарварду; прафэсар Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту. Лічыцца ініцыятарам «нэаклясычнага сынтэзу» (аб’яднаньня ў адну канцэпцыю нэаклясычнай мікраэканомікі і кэйнсіянскай макраэканомікі) і адным з заснавальнікаў нэакейнсіянства.
Прэзыдэнт Міжнароднай эканамічнай асацыяцыі (1956—1959). Прэзыдэнт Эканамэтрычнага грамадзтва (1952). Прэзыдэнт Амэрыканскай эканамічнай асацыяцыі (1961). Узнагароджаны мэдалём Дж. Б. Кларка (1947), Нацыянальнай навуковым мэдалём ЗША (1996).
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пол Энтані Самуэлсан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў