Партызан Бялград

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Партызан
Поўная назва Fudbalski klub Partizan
Заснаваны 4 кастрычніка 1945
Горад Бялград, Сэрбія
Стадыён Партызан
Умяшчальнасьць: 32 710
Прэзыдэнт Міларад Вучаліч[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
partizan.rs (сэрб.)​ (анг.)

«Партыза́н» (па-сэрбску: Партизан) — сэрбскі футбольны клюб з гораду Бялграду. Заснаваны ў 1945 годзе. 11-разовы чэмпіён Югаславіі, 8-разовы чэмпіён Сэрбіі і Чарнагорыі, 8-разовы чэмпіён Сэрбіі. 5-разовы ўладальнік Кубка Югаславіі, 4-разовы ўладальнік Кубка Сэрбіі і Чарнагорыі, 6-разовы ўладальнік Кубка Сэрбіі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стэпан Бобэк у 1995 годзе быў абраны найлепшым футбалістам клюбу ўсіх часоў.

«Партызан» паўстаў 4 кастрычніка 1945 году ў Бялградзе, як футбольная сэкцыя спартовага таварыства югаслаўскае арміі «Партызан». Самая назва ўшаноўвае камуністычных партызанаў[1], якія змагаліся з захопнікамі за час Другое сусьветнае вайны ў Югаславіі. Першапачаткова клюб быў кіраваны групай маладых высокіх афіцэраў югаслаўскай народнай арміі і вэтэранаў грамадзянскай вайны ў Гішпаніі. Сярод іх былі Коча Попавіч, Пэка Дапчавіч, Багдан Вуяшавіч, Міялка Тодаравіч, Отмар Крэачыч, Божа Шварц і Ратка Вуявіч, апошні з каторых быў абраны першым прэзыдэнтам клюбу[2]. Праз два дні па стварэньні «Партызан» згуляў таварыскі матч супраць каманды з Зэмуна, які скончыўся зь лікам 4:2. Сыльвэстар Шэраш стаў аўтарам першага голу дружыны[3], а брамнік Франьё Глазэр адначасова з абавязвам бараніць браму быў яшчэ і першым галоўным трэнэрам каманда. Праз адсутнасьць нейкіх спаборніцтваў адразу па вайне «Партызан» ладзіў таварыскім сустрэчы. Гэтым бялградцы згулялі супраць прадстаўнікоў славацкага войска, здабыўшы перамогу зь лікам 3:1, а таксама правялі матч у Бялградзе ў сьнежні 1945 году супраць маскавіцкага ЦСКА.

Да сярэдзіны 1950-х першае вялікае пакаленьне гульцоў клюбу былі на вяршыні свайго разьвіцьця, але толькі два тытулы і чатыры кубкі за першыя 15 гадоў існаваньня клюбу былі недастатковымі дзеля росту, амбіцыяў і папулярнасьці «Партызану». У 1958 годзе каманда пасьля трынаццаці гадоў зьмяніла свае колеры зь сіне-чырвонага на чорна-белыя. Сярод выбітным футбалістаў таго часу вылучаюцца Мілуцін Шошкіч, Фахрудын Юсуфі, Ёван Міладынавіч, Вэлібар Васавіч, Мілан Галіч, Ілія Мітыч, Зьвездан Чэбінац ды Ўладзіца Кавачавіч. Пад кіраўніцтвам трэнэраў Ілеша Шпіца, Флорыяна Матэкалы і Стэпана Бобка дружына працягвала дужэць. Клюб пастанавіў сабе шукаць маладых талентаў ва ўсёй краіне, і гэта хутка дало плён. «Партызан» тройчы запар у 1961, 1962 і 1963 гадах станавіўся чэмпіёнам краіны. Паводле вынікаў сэзону 1964—1965 гадоў яны зноўку здабылі тытул чэмпіёнаў Югаславіі[4]. Ужо ў 1960-я гады паміж «Партызанам» і «Црвенай Зьвездай» шырылася жорсткае суперніцтва.

«Партызан» перад фіналам Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў у 1966 годзе.

Розыгрыш Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў 1965—1966 гадоў стаў вяршыняй каманды 1960-х гадоў. «Партызан» пачаў першынство зь перамогі ў двубою над францускім «Нантам» (2:0, 2:2). У наступным раўндзе бялградцы былі мацнейшымі за чэмпіёна Нямеччыны брэмэнскага «Вэрдэра», двойчы выгуляўшы зь лікам 3:0 і 1:0. У чвэрцьфінале партызанаў чакала праская «Спарта». Здавалася, што югаслаўцы страцілі ўсё шанцы на працяг барацьбы пасьля балючай паразы зь лікам 4:1. Тым ня менш, матч у адказ, які наведалі 50 тысяч чалавек, скончыўся пераканаўчай перамогай бялградцаў зь лікам 5:0, што дазволіла «Партызану» прасунуцца далей у турнірнай сетцы. У паўфінале «Партызан» мусіў згуляць з «Манчэстэр Юнайтэд», які праводзіў свой першы сэзон у Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў па Мюнхэнскай авіякатастрофе. Ангельцы мусілі гуляць на тым жа стадыёне ў Бялградзе, дзе апасьля па вяртаньні дамоў і загінула вялікая колкасьць гульцоў і пэрсаналу клюбу. З сваімі лідэрамі Джорджам Бэстам і Бобі Чарлтанам манчэстэрцы, аднак, ня далі рады і атрымалі паразу зь лікам 2:0. У матчы ў адказ на Олд Трафардзе «Партызан» трапіў пад моцны ціск, але вытрымаў прапусьціўшы толькі адзіны гол. «Партызан» дасягнуў фіналу эўрапейскага кубка, усталяваўшы ўласны рэкорд. Супернікам югаслаўцаў быў мадрыдзкі «Рэал». Фінальная гульня ладзілася 11 траўня на стадыёне Эйзэль у Брусэлі. Да 70-й хвіліны матчы «Партызан» меў перавагу ў ліку 1:0, дзякуючы голу Вэлібара Васавіча, але ў канчатковым выніку прагуляў гішпанцам зь лікам 2:1[5]. Дзякуючы такому дасягненьню шмат зорных гульцоў клюбу атрымалі запрашэньні ў шэраг захаднеэўрапейскіх клюбаў. Сам клюб быў першым клюбам з Балканаў і Усходняй Эўропы агулам, які дакрочыў да фіналу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў[6].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Сэрбіі Бр Аляксандар Ёванавіч 1992
2 Сьцяг Сэрбіі Аб Аранджэл Стойкавіч 1995
4 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Сініша Санічанін 1995
5 Сьцяг Сэрбіі Аб Нікала Антыч 1994
6 Сьцяг Сэрбіі Аб Сьветазар Маркавіч (капітан) 2000
7 Сьцяг Кюрасао Нап Ксандэр Сэвэрына 2001
8 Сьцяг Сэнэгалу ПА Франк Канутэ 1998
10 Сьцяг Ізраілю ПА Бібрас Натха 1988
11 Сьцяг Бразыліі Нап Матэўс Салданьня 1999
14 Сьцяг Сэрбіі Нап Самэд Баждар 2004
15 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Альдо Калюлю 1996
16 Сьцяг Ганы ПА Леанард Авусу 1997
17 Сьцяг Сэрбіі Аб Марка Жыўкавіч 1994
19 Сьцяг Чарнагорыі ПА Аляксандар Шчэкіч 1991
20 Сьцяг Сэрбіі Нап Андрыя Паўлавіч 1993
21 Сьцяг Эквадора ПА Дэніль Кастыльлё (ар. Шахтар) 2004
23 Сьцяг Сэрбіі Нап Неманья Нікаліч 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Бэльгіі Аб Натан дэ Мэдына 1997
26 Сьцяг Сэрбіі Аб Аляксандар Філіпавіч 1994
27 Сьцяг Сэрбіі Бр Вукашын Ёванавіч 2007
29 Сьцяг Нарвэгіі ПА Гаяс Загід 1994
30 Сьцяг Чарнагорыі Аб Мілан Раганавіч 2005
33 Сьцяг Сэрбіі Бр Мілаш Круніч 1996
36 Сьцяг Сэрбіі Аб Боян Кавачавіч 2004
40 Сьцяг Сэрбіі Аб Нікала Мілічыч 2004
41 Сьцяг Сэрбіі Бр Ваня Радулашкі 2006
42 Сьцяг Сэрбіі Нап Душан Ёванавіч 2006
43 Сьцяг Сэрбіі Нап Неманья Трыфунавіч 2004
44 Сьцяг Сэрбіі Нап Богдан Мірчатыч 2005
45 Сьцяг Сэрбіі ПА Матэя Сьцяпанавіч 2004
55 Сьцяг Сэрбіі ПА Даніла Панціч 1996
77 Сьцяг Паўднёвай Карэі ПА Го Ён-Чжун 2001
85 Сьцяг Сэрбіі Бр Неманья Стэванавіч 1992
99 Сьцяг Сэрбіі Нап Алекса Янкавіч 2000

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]