Палеская нізіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палеская нізіна пазначана колерам

Пале́ская нізі́нанізіна па абодвух баках беларуска-ўкраінскай мяжы, якая заходзіць таксама на тэрыторыі Польшчы і Расеі. Агульная плошча каля 270 тыс. км², вышыні 100—250 м.

Абмежаваная на поўначы пагорыстымі раўнінамі цэнтральнай часткі Беларусі, на поўдні Прыдняпроўскім і Валынскім узвышшамі, на захадзе Прыбускай раўнінай, на ўсходзе — Прыдняпроўскай нізінай.

Большая частка Палескай нізіны занятая лясамі й балотамі (Пінскія балоты). У паўднёвай частцы над нізінай вылучаецца Славечанска-Оўруцкі камлюк.

Найвялікшыя рэкі, якія цякуць па Палескай нізіне — Дняпро (у сярэдняй плыні), Прыпяць, Дзясна. У 1960-я—1980-я гг. праводзіліся значныя працы па мэліярацыі.

У Беларусі працягнулася з захаду на ўсход уздоўж ракі Прыпяць больш чым на 500 км, з поўначы на поўдзень — на 200 км. Рэльеф пераважна раўнінны і слабахвалісты, вылучаюцца асобныя дэнудаваныя марэнавыя грады і ўзвышшы дняпроўскага веку. Уласьцівыя палескія выдмы. У межах Беларусі пераважаюць абсалютныя вышыні 130—150 м над узроўнем мора. Водападзелы рэчак плоскія, забалочаныя. Лясы займаюць каля 33 % тэрыторыі, у асобных раёнах да 60 %. У найбольш паніжанай частцы нізіны з амаль плоскім рэльефам разьмяшчаюцца балоты (найвялікшыя масівы Паддубічы, Вялікі Лес, Выганашчанскае балота, Грычын, Загальскі масіў). Частка балотаў мэліяраваная. На Палескай нізіне разьмешчаныя ахоўныя зоны: Прыпяцкі нацыянальны парк, ляндшафтавы заказьнік Сярэдняя Прыпяць, Палескі радыяцыйна-экалягічны запаведнік.

На тэрыторыі Палескай нізіны ў межах Беларусі вылучаюць Беларускае Палесьсе (фізыка-геаграфічныя раёны: Берасьцейскае Палесьсе, Прыпяцкае Палесьсе, Загародзьдзе, Мазырскае Палесьсе, Гомельскае Палесьсе).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Полесская низменность // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  • Природа Белоруссии. Популярная энциклопедия. — Мн: БелЭн, 1986. — 600 с., ил.