Нікарагуа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нікарагуа
República de Nicaragua
Сьцяг Нікарагуа Герб Нікарагуа
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: 'Pro Mundi Beneficio (У перакладзе: «Дзеля дабра сьвету»)
Дзяржаўны гімн: «Salve a tí»
Месцазнаходжаньне Нікарагуа
Афіцыйная мова гішпанская
Сталіца Манагуа
Найбуйнейшы горад Манагуа
Форма кіраваньня Рэспубліка
Даніель Артэга
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
97-е месца ў сьвеце
129494 км²
7,14
Насельніцтва
 • агульнае (2015)
 • шчыльнасьць
111-е месца ў сьвеце
5907881
42/км²
СУП
 • агульны (2014)
 • на душу насельніцтва
125-е месца ў сьвеце
$29,47 млрд
$4700
Валюта Курдоба (NIO)
Незалежнасьць
ад Гішпаніі
15 верасьня 1821
Аўтамабільны знак NI
Дамэн верхняга ўзроўню .ni
Тэлефонны код +505
Мапа Нікарагуа

Нікара́гуа (па-гішпанску: Nicaragua) — краіна ў Цэнтральнай Амэрыцы. Мяжуе з Гандурасам і Коста-Рыкай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ціхаакіянскі бераг Нікарагуа быў заселены гішпанскімі каляністамі з Панамы напачатку 16 стагодзьдзя. У 1821 годзе была аб’яўленая незалежнасьць ад Гішпаніі, у 1838 годзе ўсталяваная рэспубліка. У пачатку 19 стагодзьдзя ўзьбярэжжа Карыбскага мора заваявана Вялікабрытаніяй, але ў наступныя дзесяцігодзьдзі паступова згубіла кантроль над гэтым рэгіёнам. Узброенае супрацьдзеяньне дзяржаўнай карупцыі распаўсюдзілася на ўсе слаі грамадзтва і ў 1978 годзе выліліся ў непрацяглую грамадзянскую вайну. У 1979 да ўлады прыйшлі марксісты з Сандынісцкага фронту нацыянальнага вызваленьня. Нікарагуа дапамагала левым паўстанцам у Сальвадоры, што прымусіла ЗША фінансаваць антысандынісцкія сілы большасьць 1980-х. Пасьля паразы на свабодных і справядлівых выбарах у 1990, 1996 і 2001 г, былы прэзыдэнт Сандынісцкага Фронту Даніэль Артэга Савэдра быў абраны прэзыдэнтам у 2006 годзе, а потым пераабраны ў 2011. Выбары ў мясцовыя органы кіраваньня ў 2008, 2010, 2012 і 2013 гг., выбары прэзыдэнта ў 2011 годзе суправаджаліся шматлікімі парушэньнямі. Інфраструктура і эканоміка Нікарагуа моцна пацярпелі ад грамадзянскай вайны і ўрагану Міч, які прыйшоў у 1998 годзе. Апошнім часам сытуацыя крыху паляпшаецца, але дэмакратычныя інстытуты аслабіліся падчас прэзыдэнцтва Артэгі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]