Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона
Лідэр партыі Віктар Юшчанка
Дата заснаваньня 5 ліпеня 2007 году
Распушчаная 12 сьнежня 2012 году
Штаб-кватэра
Саюзьнікі і блёкі Блёк Юліі Цімашэнкі
Ідэалёгія лібэралізм
Колькасьць дэпутатаў
· Вярхоўная Рада
72 / 450
Афіцыйны сайт nuns.com.ua

Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона (па-ўкраінску: Наша Україна — Народна Самооборона) — блёк партыяў на датэрміновых выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны. Удзельнікамі блёку зьяўляюцца партыі Народны зьвяз — Наша Ўкраіна, Грамадзянскі рух «Народная Самаабарона», Народны Рух Украіны, Украінская Народная Партыя, Украінская Рэспубліканская партыя «Сабор», Партыя абаронцаў Айчыны, Эўрапейская партыя Ўкраіны і Хрысьціянска-дэмакратычны зьвяз.

Вынікі на выбарах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Блёк атрымаў 3 301 282 галасы выбарцаў, або 14,15% (трэцяе месца)[1]. У Вярхоўнай Радзе блёк мае 72 мандаты.

Дзейнасьць у Вярхоўнай Радзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Блёк увайшоў у кааліцыю з блёкам Юліі Цімашэнкі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]