Нафталі Маскілейсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нафталі Маскілейсан
па-габрэйску: נפתלי משכיל לאיתן
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Нафталі Маскілейсан
Нарадзіўся 20 лютага 1829(1829-02-20)
Памёр 19 лістапада 1897(1897-11-19) (68 гадоў)
Бацькі Abraham Maskileison[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, дасьледчык
Мова іўрыт
Значныя творы Зборнік «Міхтабім ле-ламэд»

Нафталі Маскілейсан (20 лютага 1829, Радашкавічы, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Маладэчанскі раён — 19 ліпеня 1897, Менск) — беларуска-габрэйскі паэт, аўтар артыкулаў па дасьледаваньні Агады.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і рабіна й аўтара камэнтароў да Талмуду і Шулхан аруху Аўраама Маскілейсана (17881848, Менск). У 1832 годзе сямейства Маскілейсанаў перабралася ў Менск. Публікаваўся ў пэрыядычных выданьнях на старажытнагабрэйскай мове — «Хацэфіра» й «Гамэліц». Як добры стыліст ён зарэкамэндаваў сябе зборнікам лістоў «Міхтабім ле-ламэд» (1870). Плёнам дваццацігадовай працы зьяўляецца перавыданае ім у перапрацаваным і значна выпраўленым выглядзе вядомае сачыненьне Егіеля Гэйльпрына «Сэдэр ха-Дорот» (Варшава, 1878–82). Падрыхтаваў да друку й апублікаваў пакінутыя ў рукапісу працы свайго бацькі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]