Наталя Вадзянава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Наталя Вадзянава
Дата нараджэньня 28 лютага 1982
Месца нараджэньня Ніжні Ноўгарад, Расея
Рост 176 см
Грудзі 86,5 см
Стан 61 см
Сьцёгны 86,5 см
Колер валасоў русыя
Вочы блакітныя
www.nataliavodianova.org

Ната́ля Міха́йлаўна Вадзя́нава (28 лютага 1982, Ніжні Ноўгарад) — расейская фотамадэль (манэкеншчыца).

«Два дні ў Маскве, тры — Ніжні Ноўгарад» — прыкладна такі стандартны графік наведваньня Наташай Расеі. Некалькі разоў у год яна абавязкова прылятае да мамы і сястрычцы ў Ніжні Ноўгарад. Стаўшы вядомай сусьветнай супэрмадэльлю, Наталя Вадзянава (зь нядаўняга часу — Портман) не забывае пра карані, пра тое дзе вырасла, і абсалютна не валодае ганарыстасьцю «зоркі». Гісторыя Папялушкі ў рэчаіснасьці — гэта гісторыя Наталі Вадзянавай.

Пачатак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наталя Вадзянава нарадзілася ў беднай сям'і. Наведваньне школы было цяжка з-за вельмі бядотнага становішча сям'і — акрамя Наташы ў сям'і расьце малодшая сястра, інвалід ДЦП. Наташа не падумвала пра моду, не да таго было. Даношвала старыя мамчыны рэчы, перарабляла і перашывала на «сябе», імкнулася быць «ня горш, чым усё», але гэта не заўсёды атрымоўвалася з-за абмежаваных сродкаў. Грошай можна сказаць, зусім не было.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пэдагагічны каледж г. Ніжні Ноўгарад

Кар'ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Удзельнічала ў паказе калекцыяў Yves Saint-Laurent, Gucci, Calvin Klein. Яе здымалі для самых вядомых часопісаў моды — Vogue, Harper's Bazaar, W.
  • Зьяўлялася тварам парфумэрнай маркі L'Oreal Paris.
  • Здымалася для календара Pirelli.
  • У 2003 стала афіцыйным «тварам і целам» кампаніі Calvin Klein.
  • Па дадзеных Sunday Times, Наталя Вадзянава ўваходзіць у трэцюю сотню самых багатых людзей Вялікабрытаніі2003 Наташа зарабіла 3.6 мільёна фунтаў стэрлінгаў).
  • У 2007 пасьля нараджэньня сына Віктара вырашыла пакінуць кар'еру мадэлі і прысьвяціць сябе сям'і і дабрачыннаму фонду.
  • У 2009 зацьверджана на месца вядучага паўфіналу песеннага конкурсу Эўрабачаньня, які праходзіць ў Маскве.

Сям'я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Муж — брытанскі арыстакрат, мастак, ангельскі лорд Джасьцін Трэвар Бэрклі Портман.
  • Выхоўвае траіх дзяцей. Сыноў Лукаса Аляксандра (нар. 2001 год), Віктара (нар. 2007 год) і дачка Нэву (нар. 2006 год).

Дабрачыннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Заснавала ўласны фонд — «Аголенае сэрца» (The Naked Heart Foundation) для будаўніцтва дзіцячых пляцовак у правінцыйных гарадах Расеі

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наталя Вадзянавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў