Народная асьвета

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Народная асьвета»
Тып Выдавецтва
Заснаваная 1 красавіка 1951 (72 гады таму)
Заснавальнікі выдавецтва «Беларусь»
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, пр. Пераможцаў, д. 11
Ключавыя фігуры Ларыса Мінько
Галіна Выдавецкая
Прадукцыя Кнігі
Матчына кампанія Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

«Наро́дная асьве́та» — беларускае дзяржаўнае кніжнае выдавецтва, заснаванае ў 1 красавіка 1951 году як спэцыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры. Зьяўляецца лідэрам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць беларускую вучэбную і вучэбна-мэтадычную літаратуру.

Асноўная дзейнасьць накіраваная на выкананьне дзяржаўнай замовы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданьні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школы. Выпускае сацыяльна значную літаратуру на замову Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для пасьпяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забясьпечваючых атрыманьне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменьняў вучэбных кніг — падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматыяў, дыдактычных матэрыялаў, працоўных сшыткаў, мэтадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Выданьні «Народнай асьветы» // Kamunikat.org Праверана 15 сьнежня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]