Міхась Чавускі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхась Чавускі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 сьнежня 1904(1904-12-25)
Памёр 1 ліпеня 1984(1984-07-01) (79 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, пісьменьнік

Міха́сь Чавускі (сапр.: Майсей Моталевіч Чавускі, 25 сьнежня 1904, в. Шапілава, Рагачоўскі павет, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя — 1 ліпеня 1984) — беларускі празаік, драматург.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 25 сьнежня 1904 году ў в. Шапілава Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні (цяпер вёска ў Жлобінскім раёне) у сям’і вясковага шаўца. З 1917 году — наборшчык у друкарні ў Жлобіне, з 1924 году — у Менску. У 1926—1928 гадох служыў у памежных войсках.

Працаваў у Белспажыўсаюзе, рэдагаваў газэту палітаддзелу Плешчаніцкай МТС, менскую сельскую раённую газэту, быў інструктарам цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Беларусі, адказным кіраўніком і галоўным рэдактарам БелТА. У 1934—1937 гадох вучыўся завочна ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Ленінградзе.

Падчас нямецка-савецкай вайны — адказны рэдактар газэты-плякату «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1941—1943)[1], затым — сатырычнай газэты Вілейскага абкаму «Партызанскае слова» (1943). У пасьляваенныя гады — намесьнік старшыні Камітэту па радыёвяшчаньні пры СНК БССР (1944—1947), галоўны рэдактар, потым загадчык аддзелу фэльетонаў часопісу «Вожык» (1947—1961). Сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР з 1957 году, дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюзу пісьменьнікаў БССР (1964—1970).

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З артыкуламі ў рэспубліканскім друку пачаў выступаць у 1937 годзе. Выдаў зборнікі апавяданьняў, фэльетонаў, аднаактовак і сцэнак «Крытычны момант» (1954), «Індык на курорце» (1960), «Рука руку мые» (1964), «Чаму ж не сьмяяцца?» (1969), «Стрэляны Вераб’ёў» (1976), дакумэнтальную аповесьць «Фарбамі гневу» (1975, дапоўненае выданьне ў 1978).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Міхась Чавускі // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.