Міхась Маскалік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхась Маскалік
Адукацыя
Нарадзіўся18 сакавіка 1903(1903-03-18)
Памёр25 верасьня 1965(1965-09-25) (62 гады)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Маскалік (неадназначнасьць).

Міха́сь Маска́лік (18 сакавіка 1903, Гарадзея — 25 верасьня 1965, Гільдэсгайм, Нямеччына) — каталіцкі сьвятар усходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадзкі дзяяч у Заходняй Нямеччыне, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху 20 стагодзьдзя, душпастыр і пэдагог. Доктар філялёгіі (1959).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1927 па 1931 навучаўся ў Віленскім унівэрсытэце імя Стэфана Баторыя. Зьехаў у Бэрлін на студыі ў нямецкай Тэхнічнай школе разам з Анатолем Шкуткам. Але праз 2 гады пакінуў палітэхніку і зьехаў у Мюнхэн студыяваць тэалёгію, атрымаўшы стыпэндыю ад мітрапаліта А. Шаптыцкага[1]. У 1933 заснаваў «Саюз беларускіх студэнтаў у Нямеччыне». Скончыў калегіюм Сьв. Андрэя ў Мюнхэне ў 1938, дзе вывучаў філязофію і тэалёгію.

Высьвячаны на сьвятара 17 ліпеня 1938. На кароткі час вярнуўся ў Вільню, дзе ў касьцёле сьв. Мікалая адслужыў першую сьв. Літургію.

Напярэдадні Другой сусьветнай вайны вярнуўся ў Нямеччыну. У гады вайны выконваў сьвятарскія абавязкі сярод беларускіх і ўкраінскіх ваеннапалонных польскай арміі ў Баварыі. У выніку непаразуменьня ў 1943 г. быў арыштаваны, некалькі месяцаў правёў у канцлягеры Заксэнхаўзэн. Вызвалены дзякуючы намаганьням Папскай місіі ў Нямеччыне. Кароткі час працаваў пры Візытатуры ў Бэрліне. Пазьней праводзіў душпастырскую дзейнасьць у г. Гільдэсгайм.

У пасьляваенны час стала пасяліўся ў г. Госьляр. Ініцыятар заснаваньня і кіраўнік Беларускай харытатыўнай службы, якая дапамагала беларускім і ўкраінскім бежанцам у Нямеччыне. Праводзіў душпастырскую дзейнасьць у парафіях Радэрборн, Аснабрук і Гільдэсгайм.

У 1959 у Мюнхэнскім унівэрсытэце абараніў доктарскую дысэртацыю па беларускай літаратуры: «Янка Купала — пясьняр беларускага народу» (Janka Kupala. Der Saenger des weissruthenischen Volkstum. München. 1961) была выдадзена на нямецкай мове ў 1961 як манаграфія.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]