Міхась Даніленка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхась Даніленка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 кастрычніка 1922(1922-10-28)
Памёр 22 лютага 2019(2019-02-22) (96 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені
Ганаровая грамата Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР

Міхась (Міхаіл Пятровіч) Даніленка (28 кастрычніка 1922, в. Ястрабка, Лоеўскі раён22 лютага 2019) — беларускі пісьменьнік.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Рэчыцкую пэдагагічную вучэльню ў 1941 годзе. Дакумэнт аб заканчэньні вучылішча не пасьпеў атрымаць — пачалася вайна. Мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Вучыўся ў запасным палку ў Казахстане, быў зьнішчальнікам танкаў[1]. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце, у траўні 1942 году, недалёка ад станцыі Мікалаеўка (Украіна), быў кантужаны і трапіў у палон. У сакавіку 1944 году ўцёк зь лягеру ваеннапалонных, са жніўня 1945 году зноў у дзеючым войску.

Працаваў настаўнікам Казяроскай 7-гадовай школы Лоеўскага раёну. Скончыў завочна Гомельскі пэдагагічны інстытут (1952). У 1952—1982 — супрацоўнік газэты «Гомельская праўда». З 1983 году жыў у в. Пустая Града Лоеўскага раёну. Сябар Саюзу пісьменьнікаў СССР (з 1950).

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў апавяданьнем у 1940 годзе. Аўтар зборнікаў аповесьцей і апавяданьняў «Мая песьня» (1952), «Майская навальніца» (1959), «Навасельле» (апавяданьні і нарысы, 1964), «Наш дом» (1971), «Запаветны акіян» (1972), «Маці Мар’я» (1976), «Журлівіца» (1980), «Родная зямля» (1982); кніг прозы для дзяцей «Вернасьць слову» (1956), «Зачараваны гарлачык» (1961), «На вуліцы Сонечнай» (1963), «Ключы бабулі Зімы» (1986).

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і мэдалямі. Адзначаны дзьвюма граматамі ВС БССР,

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларускія пісьменьнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Даніленка Міхась // Беларускія пісьменьнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Кручэнка Т. Почырк сталага майстра // Гомельская праўда № 167, 2007 кастр. 27.