Міхал Борык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхал Борык
Дата нараджэньня 27 сьнежня 1892(1892-12-27)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1956
Месца вучобы

Міхаіл Борык (27 сьнежня 1892, в. Сьвілы, Лідзкі павет1956) — каталіцкі сьвятар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху XX стагодзьдзя, душпастыр.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў в. Сьвілы Лідзкага павету Віленскай губэрні. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Міхаіл і Юзэфа (з дому Гэдройцаў) Борыкі.

Вытрымаў іспыт на званьне аптэкарскага вучня пры экзамэнацыйнай камісіі Маскоўскай навучальнай акругі (сакавік 1909). З 1911 году — у Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі. Удзельнік культурна—асьветнага гуртка беларускіх клерыкаў.

Пасьвячоны ў сьвятары ў 1915 годзе. Душпастырскую дзейнасьць пачаў на пасадзе вікарыя. Прымаў удзел у 1-м зьезьдзе беларускіх каталіцкіх сьвятароў у Менску (24—25 траўня 1917 годуа). Сябра саюзу ксяндзоў-беларусаў. Выступаў за беларусізацыю нацыянальна-рэлігійнага жыцьця беларусаў-католікаў. У 1918—1924 гадах — адміністратар у парафіі Дзеркаўшчына Надвілейскага дэканату. Пазьней служыў у мясцовасьці Бальбінава Міёрскага дэканату (з 1925). У канцы 1920-х гадоў працаваў пробашчам у парафіі Баброўшчына Віленскай архідыяцэзіі (1927—1932).

Пашыраў беларускую мову ў душпастырскай дзейнасьці каталіцкіх сьвятароў. Пазьней выконваў сьвятарскія абавязкі ў Смаргоні і мясцовасьці Нястанішкі (1933—1938).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхал Борыксховішча мультымэдыйных матэрыялаў