Мірон Хадакоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мірон (Хадакоўскі)
Імя пры нараджэньні Міраслаў Хадакоўскі
Род дзейнасьці сьвятар
Дата нараджэньня 21 лістапада 1957
Месца нараджэньня Беласток
Дата сьмерці 10 красавіка 2010 (52 гады)
Месца сьмерці Пячорск, Смаленскі раён
Прычына сьмерці Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак афіцэр, сьвятар
Узнагароды
Gold Medal for Merit in Fire Protection Камандорскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы Gold Medal of Merit for National Defence

Мірон (сьвецкае імя — Міраслаў Хадакоўскі; 21 лістапада[1] 1957, Беласток — 10 красавіка 2010, в. Пячорск Смаленскага раёну) — гайнаўскі архіяпіскап, брыгадны генэрал і праваслаўны ардынары польскага войска.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1972—1976 гадох навучаўся ў Варшаўскай духоўнай сэмінарыі, затым у Вышэйшай духоўнай сэмінарыі ў Яблачыне. У 1978 годзе пастрыгаецца ў расафор і рукапакладаецца ў дыяканы. У 1979 годзе ўзводзіцца ў ераманахі й пастрыгаецца ў мантыю. З 1979 г. кіраваў манастыром сьвятога Ануфрыя і выкладаў у Вышэйшай сэмінарыі. Кіраваў аднаўленьнем Супрасьлеўскага Дабравешчанскаскага манастыра. У 1984 годзе атрымаў сан ігумена, у 1990 годзе — архімандрыта. У 1998 годзе абіраецца гайнаўскім япіскапам і вікарыем Варшаўскай япархіі.

У 1998 г. прызначаецца праваслаўным ардынарыем польскага войска, атрымаў званьне брыгаднага генэрала. У 2003 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю ў Хрысьціянскай багаслоўскай акадэміі ў Варшаве. З 2008 году — архіяпіскап. Неаднакроць наведваў Казахстан, Расею ды Ўкраіну. Загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам разам з польскім прэзыдэнтам Лехам Качынскім.

Пахаваны ў Супрасьлеўскім Дабравешчанскім манастыры.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мірон Хадакоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў