Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь

Галаўная сядзіба (2019 год)
Абрэвіятура МПРАНА РБ
Папярэднік Дзяржаўны камітэт па экалёгіі
Дата ўтварэньня 14 сакавіка 1994 (30 гадоў таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Калектарная, д. 10
Міністар Андрэй Худык
Першы намесьнік Баляслаш Пірштук
Намесьнікі Аляксандар Корбут, Аляксандар Гарошка[1]
Зьвязаныя кампаніі «ЭкалёгіяІнвэст», «Белэкасыстэма», «Рэспубліканскі гідраметэаралягічны цэнтар», «Белгеалёгія», «Космааэрагеалёгія»
Бюджэт 540,2 млрд рублёў[2] (2009 год; 192,7 млн $[3])
Сайт minpriroda.gov.by

Міністэ́рства прыро́дных рэсу́рсаў і ахо́вы навако́льнага асяро́дзьдзя Рэспу́блікі Белару́сь (Мінпрыроды Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць экалягічную палітыку прыродакарыстаньня й аховы навакольнага асяродзьдзя. Міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. Зь верасьня 2017 году пасаду міністра займае Андрэй Худык.

Будова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Цэнтральны апарат — 10 управаў, 2 органы й 2 дэпартамэнты;
  • 7 выканаўчых камітэтаў вобласьцяў ды Менску, раённыя інспэкцыі;
  • Прадпрыемствы «БелНДЦ „Экалёгія“», «Цэнтральны навукова-даследніцкі інстытут комплекснага выкарыстаньня водных рэсурсаў»;
  • Цэнтры — міжнародных экалягічных праектаў, сэртыфікацыі і аўдыту «ЭкалёгіяІнвэст», аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяродзьдзя;
  • Музэй прыроды і экалёгіі Беларусі;
  • Вучэльня аховы навакольнага асяродзьдзя.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эмблема Мінпрыроды Беларусі
  • разьвіцьцё мінэральна-сыравіннай базы краіны
  • ахова атмасфэрнага паветра
  • ахова й выкарыстаньне водных рэсурсаў
  • агляд навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь
  • ахова й рацыянальнае выкарыстаньне жывёльнага сьвету, праўленьне паляўнічай гаспадаркай
  • агляд запаведнай справы
  • гідрамэтэаралягічная дзейнасьць
  • аховы й выкарыстаньне земляў, расьліннага сьвету, лясоў і краявідаў
  • рэгуляваньне пытаньняў адходаў і сьмецьця
  • навука
  • міжнароднае супрацоўніцтва
  • экалягічная сэртыфікацыя
  • дзяржаўная экалягічная экспэртыза

Паўнамоцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • запыт зьвестак ва ўстановах;
  • прыцягненьне адмыслоўцаў урадавых установаў да ацэнкі й нагляду за аховаю навакольнага асяродзьдзя ды гідрамэтэаралягічнай дзейнасьцю;
  • падача ва ўпаўнаважаныя ўстановы прапановаў аб касаваньні дазволаў на дзейнасьць, што парушае заканадаўства аб ахове навакольнага асяродзьдзя й выкарыстаньні прыродных багацьцяў;
  • падача позваў у суд аб спагнаньні за шкоду навакольнаму асяродзьдзю ды спыненьні юрыдычнымі асобамі й грамадзянамі адпаведнай дзейнасьці;
  • прыцягненьне да адказнасьці за парушэньне заканадаўства аб прыродаахове ды гідрамэтэаралёгіі;
  • распрацоўка ды падача прапановаў аб зьмене заканадаўства аб прыродаахове, гідрамэтэаралёгіі, экалягічнай сэртыфікацыі ды экалягічнага аўдыту;
  • ухваленьне пастановаў аб прыпыненьні шкоднай навакольнаму асяродзьдзю дзейнасьці ды гідрамэтэаралягічнай дзейнасьці, што ажыцьцяўляецца з парушэньнем заканадаўства;
  • выдача загадаў аб устараненьні спрыяльных умоваў, прычынаў парушэньня прыродаахоўнага заканадаўства;
  • заключэньне, зьмена й касаваньне дамоваў, неабходных для выкананьня ведамасных задачаў[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Руководство (рас.) О Министерстве. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь. Праверана 20 лістапада 2020 г.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 07 сьнежня 2010 г.
  3. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 07 сьнежня 2010 г.
  4. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2006 г. №962 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 1 студзеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]