Мікалай Пінігін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Пінігін
Род дзейнасьці тэатральны рэжысэр
Дата нараджэньня 6 жніўня 1957 (66 гадоў)
Месца нараджэньня Ізюм, Харкаўская вобласьць, УССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Месца працы
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1992)

Мікала́й Мікала́евіч Піні́гін (нар. 6 жніўня 1957, Ізюм, Харкаўская вобласьць, цяпер Украіна) — беларускі тэатральны рэжысэр, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 6 жніўня 1957 году ў горадзе Ізюм (цяпер Харкаўская вобласьць, Украіна). У 1979 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту па спэцыяльнасьці «Рэжысура тэлебачаньня» (Уладзімера Маланкіна, Віктара Карпілава). У 1979–1980 гадох працаваў рэжысэрам на беларускім тэлебачаньні. У 19801982 гадох працаваў артыстам Расейскага драматычнага тэатру імя Максіма Горкага (Менск). У 19821984 гадох на стажыроўцы ў якасьці рэжысэра ў Маскоўскім Малым тэатры. З 1985 году — рэжысэр Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. У 19851987 гадох выкладаў на катэдры «Майстэрства актора й рэжысуры» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў[1]. У 1995 годзе стажыраваўся ў парыскім тэатры Courant Fest. З 1998 году — рэжысэр Вялікага драматычнага тэатра ім. Г. А. Таўстаногава (Санкт-Пецярбург). Жыў у Санкт-Пецярбургу. У сьнежні 2008 году прызначаны галоўным рэжысэрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.

Пастаўленыя спэктаклі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікалай Пінігін паставіў больш за 50 спэктакляў, сярод якіх

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (за спэктакль «Тутэйшыя» Янкі Купалы, 1992)
  • тэатральная прэмія БСТД імя Еўсьцігнея Міровіча ў намінацыі «За найлепшую рэжысуру» (спэктакль «Ідылія» Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, 1994, 1999)
  • «Чалавек году Беларусі» ў намінацыі «Сцэна» 1994 году[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Мікалай Пінігін. kupalauski.by. Праверана 9 верасьня 2015 г. Архіўная копія ад 9 верасьня 2015 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пінігін Мікалай // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. / Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]