Мікалай Лазавік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Лазавік
дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 студзеня 1951(1951-01-18)
Памёр: 5 лістапада 2016(2016-11-05) (65 гадоў)
Адукацыя:
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лазавік.

Мікала́й Іва́навіч Лазаві́к (18 студзеня 1951, в. Невіняны, Вялейскі раён, Менская вобласьць — 7 лістапада 2016, Менск) — беларускі палітык.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня (1995—1996), уваходзіў у склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га скліканьня[1].

З 2000 году займаў пасаду сакратара Цэнтрвыбаркама. Паводле стану здароўя быў вызвалены ад гэтай пасады 17 кастрычніка 2016 году.

Памёр 5 лістапада 2016 году. Пахаваны на Паўночных могілках Менску.

Санкцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2006 году, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году, якія Эўрапейскім Зьвязам былі прызнаны недэмакратычнымі, быў у Чорным сьпісе Эўразьвязу[2]. Санкцыі неаднаразова падаўжаліся да 2016 году.

Таксама Лазавік знаходзіўся ў Сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]