Мэтанімія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мэтані́мія (па-старажытнагрэцку: μετονυμία — «перайменаваньне», ад μετά — «над» і ὄνομα / ὄνυμα — «імя») — від тропу, словазлучэньне, у якім адно слова замяшчаецца іншым, якое абазначае прадмет (зьяву), які знаходзіцца ў той ці іншай (прасторавай, часовай і да т. п.) сувязі з прадметам, які пазначаецца замяшчаемым словам. Слова, якое замяшчае, пры гэтым ўжываецца ў пераносным значэньні. Ад мэтафары мэтанімія адрозьніваецца тым, што падобнасьць зьяваў ці прадметаў тут ня мае значэньня. Адной з разнавіднасьцей мэтаніміі зьяўляецца сінекдаха. На асаблівасьцях мэтаніміі засноўваюцца характэрныя ўласьцівасьці антанамазіі, перыфраза, эўфэмізма.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]