Можа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Можа
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Шынкі
Вусьце Бобр
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць, Менская вобласьць і Беларусь[1]
Даўжыня 77 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,4 м³/с
Плошча басэйну 530 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

Мо́жа — рака ў Крупскім раёне Менскай вобласьці і Круглянскім раёне Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Бабру (басэйн Дняпра). Даўжыня 77 км. Плошча вадазбору 530 км². Выдатак вады ў вусьці 3,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Шынкі Крупскага раёну, частка сярэдняй плыні ў Круглянскім раёне, вусьце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Прудок Крупскага раёну. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, у сярэдняй плыні (часткова) і ў нізоўі — празь лясныя масівы.

Даліна трапэцападобная, шырынёй 600—800 м, у нізкай плыні невыразная. Схілы спадзістыя, радзей стромкія, слаба парэзаныя далінамі прытокаў і каналаў (вышыня 3—10 м). Абалона двухбаковая, часам чаргуецца па берагах, шырынёй 200—400 м; найбольшая (600 м) каля вёскі Новая Слабада. Рэчышча ўмерана зьвілістае, на некаторых дзялянках выпрастанае; шырыня ракі ў межань ў вярхоўі 6—8 м, у сярэдняй плыні 15—30 м, у нізкай 10—20 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй ад 1—2 м да 5—6 м[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
  2. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 248

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 248
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.