Менская акруга (ГУУЗ)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грамадзкая ўправа ўсходніх земляў, 1919—1920

Ме́нская акру́га — адміністрацыйная адзінка ў складзе Грамадзкай управы ўсходніх земляў — грамадзкай адміністрацыі, створанай Юзэфам Пілсудскім на тэрыторыях, адбітых ад бальшавікоў у часе польска-савецкай вайны. Створаная 15 верасьня 1919 году[1]. У яе склад увайшлі Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Менск-Літоўскі і Слуцкі паветы. 9 лютага быў створаны Лепельскі павет з часткі Лепельскага й Полацкага паветаў з часовым адміністрацыйным цэнтрам у Кублічах, які ўвайшоў у склад Менскай акругі[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 19, poz. 174
  2. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1920 r. Nr 9, poz. 149