Мацей Радзівіл (фінансіст)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мацей Радзівіл

Герб «Трубы»
Фінансіст
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1961(1961)
Варшава, Польшча
Род Радзівілы
Бацькі Альберт Геранім Радзівіл[d][1][2]
Ганна Марыя з Чартарыйскіх[d]
Жонка Ганна Радзівіл
Дзеці 5 дзяцей
Дзейнасьць бізнэсмэн, прадпрымальнік

Мацей Радзівіл (па-польску: Maciej Radziwiłł; нар. 1961, Варшава) — філёзаф і фінансіст, прадстаўнік княжацкага роду Радзівілаў гербу Трубы. На сёньня фактычны галава роду Радзівілаў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1961 годзе. Скончыў унівэрсытэты ў Варшаве і ЗША[3]. Паводле першай спэцыяльнасьці філёзаф (працаваў выкладнікам у Варшаўскім ўнівэрсытэце), другая ягоная спэцыяльнасьць — фінансіст (працаваў у банку). У наш час зьяўляецца выканаўчым дырэктарам адной з кампаніяў (Варшава), што займаецца мадэрнізацыяй Польскай чыгункі.

За шмат гадоў здолеў набыць на аўкцыёнах па ўсім сьвеце шэраг рэчаў, якія ў розны час належылі Радзівілам. Падараваў музэю Нясьвіскага замка гравюры з асабістай калекцыі, а ў кастрычніку 2009 г. перадаў сем лічбавых копіяў работ (копіі выкананыя на халсьце, і не спэцыялісту іх амаль не адрозьніць ад арыгіналу). Упершыню наведаў Менск у 1989 годзе[4].

Зьяўляецца шостым па ліку Мацеем у родзе Радзівілаў, нашчадак Радзівіла Сіроткі ў 14-м калене.[5] (менавіта Радзівіл Сіротка заклаў Нясьвіскі замак і збудаваў Касьцёл Цела Божага ў Нясьвіжы). Сёньня Мацей Радзівіл — фактычны галава роду, які аб’ядноўвае ўсю сям’ю. Сваім сваякам імкнецца нагадаць: Кожны Радзівіл мусіць пабываць у Нясьвіжы.[3]

Жонка — Ганна Радзівіл — прамы нашчадак Мікалая Радзівіла «Чорнага» ў 15-м калене [6]. У 2008 г. у Дубінках (непадалёк ад Вільні), дзе здаўна жылі Радзівілы, у касьцёльнай крыпце знайшлі чалавечыя косткі. Параўнананьне ДНК Ганны як прамого нашчадка з ДНК знойдзеных парэшткаў, пацьвердзіла здагадку навукоўцаў пра тое, што яны належаць самому Мікалаю Радзівілу «Чорнаму».

Мае пяцёра дзяцей, малодшая зь якіх Эльжбэта (2007 г.н.). Аднаго з сыноў зваць так сама, як і бацьку, — Мацей. Сваіх дзяцей выхоўвае ў духу францускай прымаўкі: «Noblesse oblige» (шляхецтва абавязвае).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]