Марыё П’юза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыё П’юза
анг. Mario Puzo
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 жніўня 1920
Мангэтан, Нью-Ёрк, ЗША
Памёр 12 ліпеня 1999 (78 гадоў)
Бэй-Шор, ЗША
Пахаваны
Сужэнец Эрыка П’юза[d]
Дзеці Dorothy Ann Puzo[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці навэліст, сцэнарыст, пісьменьнік, пісьменьнік навуковай фантастыкі, дыплямат
Гады творчасьці 1955—1999
Кірунак раманіст, сцэнарыст, пісьменьнік
Жанр дэтэктыў
Мова ангельская мова
Узнагароды
Подпіс
http://www.mariopuzo.com/

Марыё П’юза (па-ангельску: Mario Puzo; 15 кастрычніка 1920 — 2 ліпеня 1999) — амэрыканскі пісьменьнік італьянскага паходжаньня, крытык, сцэнарыст і белетрыс.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і італьянскіх імігрантаў. Падчас Другой сусьветнай вайны служыў у частках ВВС ЗША ва Ўсходняй Азіі і Нямеччыне. Вучыўся ў Нью-Ёрскай Новай школе сацыяльных досьледаў і ў Калюмбійскім унівэрсытэце.

Прыкладна 20 гадоў працаваў у дзяржаўных установах ЗША і за граніцай. З 1963 году пачаў працаваць пазаштатным журналістам і зрабіўся прафэсійным літаратарам.

Першая кніга «Арэна сумраку» выйшла ў 1955 годзе. Дзеяньні раману адбываюцца ў пасьляваеннай Нямеччыне. У цэнтры сюжэту гісторыя каханьня амэрыканскага жаўнера Ўолтэра Москі, які чакаў на вяртаньне сваёй часткі дахаты, і нямецкай дзяўчыны Гэлы. Наступны раман «Шчасьлівая вандроўніца», выйшаў у 1965 годзе і прысьвячаўся нялёгкай долі італьянскіх мігрантаў у ЗША падчас Вялікай дэпрэсіі.

Вядомасьць пісьменьніку прынёс выдадзены ў 1969 годзе раман «Хросны бацька» пра асновы і законы гонару італьянскай мафіі, карупцыю, гвалтоўнага і шляхетнага гангстэра дона Карлеонэ. У 1970-я раман зрабіўся бэстсэлерам. У 1972 годзе паводле раману быў зьняты фільм, сцэнар да якога напісаў сам П’юза.

Памёр літаратар ад сардэчнай недастатковасьці ў сваёй хаце ў Бэй-Шоры, Лонг-Айлэнд.

Ягоны раман «Амэрта» быў выдадзены ў 2000 годзе пасьля сьмерці, а раман — «Сям’я» (надрукаваны ў 2001 годзе) — быў скончаны Кэрал Джына, удавой пісьменьніка.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.