Марскія зоркі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марскія зоркі і іх лічынкі

Марскія зоркі (Asteroidea ад грэц. Ἀστήρ — «зорка») — кляса бесхрыбетных тыпу іголкаваскурых. Прыкладна 1600 сучасных відаў. У выкапнёвым стане вядомыя з ардовіка.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марскія зоркі маюць 5, 6, 7, 8 і нават 50 «прамянёў». На канцы кожнага знаходзяцца малюсенькія вочы, якія здольныя адрозьніваць сьвятло. Марскія зоркі бываюць розных яскравых колераў: жоўтыя, аранжавыя, чырвоныя, фіялетавыя, радзей зялёныя, блакітныя, шэрыя. Часам марскія зоркі дасягаюць памеру аднаго мэтру ў папярочніку, найменшыя — некалькі мілімэтраў.