Майстар Павал зь Левачы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фрагмэнт алтара працы Паўла з Левача

Майстар ПАВАЛ з Левача (па-славацку: Majster Pavol z Levoče) — позьнагатычны разьбяр і мастак, які працаваў на землях цяперашняй Славаччыны на мяжы XV-XVI стагодзьдзяў.

Нарадзіўся ў другой палове XV стагодзьдзя. Памёр паміж 1537 годам, калі яшчэ згадваецца ў дакумэнтах, і 1542 годам, калі згадваецца ўжо ягоная ўдава. Праўдападобна, належаў да кракаўскага разьбярскага цэха. З прычыны падабенства стыляў выказвалася гіпотэза, што майстар Павал быў вучнем Віта Ствоша.

Здабыў славу пасьля сьмерці — згадалі яго толькі ў 1870-х гадох, калі пачалі шукаць стваральніка алтара ў Левачы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]